Рэжо Манінгер
| Рэжо Манінгер | |
|---|---|
| Manninger Rezső | |
| | |
| Дата нараджэння | 7 ліпеня 1890[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 лютага 1970[1][2] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | ветэрынар, выкладчык універсітэта, мікрабіёлаг |
| Навуковая сфера | заалогія |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Рэ́жо Ма́нінгер (венг.: Manninger Rezső; 7 ліпеня 1890, Шопран, Венгрыя — 4 лютага 1970, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік (1939) і віцэ-прэзідэнт (1960—1966) Венгерскай АН. Замежны член УАСГНІЛ (1957).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Рэжо Манінгер 7 ліпеня 1890 года ў Шопране. Сям'я Рэжо была евангелічнага веравызнання. У пачатку 1910-х гадоў пераехаў разам з бацькамі ў Будапешт і прысвяціў сталіцы Венгрыі ўсё сваё жыццё.
У 1912 годзе скончыў Вышэйшую ветэрынарную школу ў Будапешце. У 1928 годзе арганізаваў навукова-даследчы ветэрынарны інстытут, дырэктарам якога быў да 1943 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па паталогіі інфекцыйных хвароб жывёл і ветэрынарнай мікрабіялогіі. Даследаваў пытанні дыягностыкі сібірскай язвы і бруцэлёзу, імунізацыі пры туберкулёзе буйной рагатай жывёлы, спецыфічнай прафілактыцы чумы свіней, воспы авечак і інш.
Зноскі
- ↑ а б Manninger Rezső // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC09732/09960.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Rezso MANNINGER // Académie nationale de médecine
- ↑ https://epa.oszk.hu/00000/00003/00030/adattar.html
- ↑ https://epa.oszk.hu/00000/00003/00030/nevmutato.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119169061 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 сакавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэжо Манінгер