Перайсці да зместу

Рэйхсміністр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэйхсміністр (ням.: Reichsminister — імперскі міністр) — назва членаў Часовай цэнтральнай улады (ням.: Provisorische Zentralgewalt) у Германскім саюзе ў 1849 годзе, а таксама членаў урада Германскай імперыі з 1919 па 1945 гады.

У кайзераўскай Германіі з 1871 па 1918 год адсутнічаў калегіяльны выканаўчы орган, які складаўся б з міністраў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляў рэйхсканцлер з некалькімі дзяржаўнымі сакратарамі.

У Веймарскай рэспубліцы ў 19191933 гады рэйхсміністры разам з рэйхсканцлерам уваходзілі ў склад калегіяльнага ўрада, прызначанага рэйхспрэзідэнтам па прапанове рэйхсканцлера пры наяўнасці даверу з боку рэйхстага.

У нацысцкай Германіі ў 19331945 гадах рэйхсміністры з 1934 гады прызначаліся аднаасобна фюрарам і рэйхсканцлерам Адольфам Гітлерам і падпарадкоўваліся толькі яму (прынцып фюрара).