Рэклама, інфармацыя, дайджэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэклама, інфармацыя, дайджэст
Краіна  Беларусь
Дата заснавання 1992
Дата зачынення 1997
Палітычная прыналежнасць недзяржаўнае
Галоўны офіс Мінск

Рэклама, інфармацыя, дайджэст (РІД) — недзяржаўная інфармацыйная служба Рэспублікі Беларусь у 1992—1997 гадах.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

РІД займалася зборам і апрацоўкай навін палітычнага, эканамічнага, культурнага і іншага характару, распаўсюджваннем іх у сродках масавай інфармацыі, прыватным асобам на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, узаемаабменам з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі.

Праводзіла таксама сацыялагічныя даследаванні, аказвала кансультацыйныя, рэкламныя і пасрэдніцкія паслугі, рыхтавала і размяшчала дайджэсты рэспубліканскіх і замежных перыядычных выданняў, праводзіла выстаўкі, кірмашы, ярмаркі, стварала рэкламную прадукцыю.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]