Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках
Заснавана 22 ліпеня 1985
Тып рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі[d]
Сайт openchess.by/rcop/

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках — дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы старанням чэмпіёна свету А. Я. Карпава і ініцыятыве старшыні шахматнай федэрацыі БССР акадэміка М. С. Місюка, было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску «Палаца шахмат і шашак». Шахматыстам быў перададзены двухпавярховы будынак па вул. К. Маркса, 10, дзе да гэтага быў інстытут тэхнічнай інфармацыі. Рэканструкцыя па праекце архітэктараў А. Суслава і С. Неўмывакіна затрымалася ў сувязі з правядзеннем у горадзе турніру футбалістаў  (руск.) Алімпійскіх гульняў 1980 года. У будынку часова размясціўся Алімпійскі камітэт БССР[1]. Загадам ад 22 ліпеныя 1985 г. № 367 Спартыўнага камітэта БССР, Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб быў перайменаваны ў Рэспубліканскі Палац шахмат і шашак. Адкрыццё новага Палаца, які будаваўся звыш пяці гадоў, адбылося 28 верасня 1985 года[2]. Першым дырэктарам стаў А. Лазоўскі[3].

У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартыўных таварыстваў, горада Мінска, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 года тут адбыўся фінальны матч на званне чэмпіёнкі свету па міжнародных шашках сярод жанчын паміж А. Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніц чэмпіянату свету па міжнародных шашках[1].

16.01.1997 г. загадам № 53 Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскі Палац шахмат і шашак рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтр шахмат і шашак, а рашэннем Мінгарвыканкама ад 18.08.2000 г. № 931 Нацыянальны цэнтр шахмат і шашак перайменаваны ва ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках».

Вядомыя выхаванцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]