Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе
Belarus Olympic Tennis Training Center, EG.jpg
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе напярэдадні Еўрапейскіх гульняў 2019 года
Тып рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі[d]
Сайт tennisbel.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе — спартыўны комплекс у Мінску. Размешчаны па адрасе праспект Пераможцаў, 63. Палац з’яўляўся адным з буйнейшых спартыўных збудаванняў рэспублікі. У ім арганічна спалучаліся новыя дасягненні тэхнікі, функцыянальнасць архітэктурна-планіровачнага вырашэння і мастацкая выразнасць форм[1].


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны выгляд Палаца тэніса

Палац тэніса быў пабудаваны ў 1978 годзе па праекце архітэктараў С. Баткоўскага і Л. Гельфанда[2]. У 1996 годзе на базе Палаца тэніса і Рэспубліканскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву быў створаны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе.

У 2000-х гадах выканана першая чарга рэканструкцыі тэніснага цэнтра (архітэктар М. Гаўхфельд пры ўдзеле архіт. М. Бабіч, Д. Герашчанкі, А. Прасяной і інш.). Пабудаваны дзесяць адкрытых кортаў (пяць з грунтавым і пяць з сінтэтычным пакрыццём) з трыбунамі на 5500 гледачоў‚ у тым ліку на цэнтральным корце — да 2000 гледачоў. Карпусы дапаможных і тэхнічных памяшканняў, як і корты з трыбунамі, урэзаны ў штучны рэльеф, што дазволіла, не загрувашчваючы тэрыторыю, захаваць на гэтым участку паркавы характар забудовы праспекта Машэрава. Другая чарга ўключала будаўніцтва двух будынкаў з крытымі кортамі на месцы старых адкрытых і стварэнне мабільных каткоў на адкрытых кортах, размешчаных уздоўж праспекта[3].

З 2007 года — установа «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе».

У сакавіку 2015 года ўведзены ў эксплуатацыю другі корпус. На кортах рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэспубліканскія спаборніцтвы, турніры Міжнароднай тэніснай федэрацыі серый Challenger і Futures, матчы розыгрышу Кубка Дэвіса[4].

У час II Еўрапейскіх гульняў Цэнтр тэніса стане месцам правядзення спаборніцтваў па настольным тэнісе[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе займае плошчу 5,8 га, на якой размешчаны 3 карпусы агульнай плошчай 27 559,1 м²[5].

Палац тэнісу, пабудаваны па праекце архітэктараў С. Баткоўскага, Л. Гельфанда[5] і інжынера В. Скабелкіна. Крытае прамавугольнае ў плане збудаванне (аб’ём 62,5 тыс. м³). Складаецца са спартыўнага і адміністрацыйнага карпусоў, хола-звязкі[1].

На прылеглай тэрыторыі маюцца 16 адкрытых тэнісных кортаў, у тым ліку пяць адкрытых грунтавых кортаў, шэсць кортаў са штучнай травой, два блокі па два тэнісныя корты, з дэманстрацыйным кортам з сінтэтычным пакрыццём тыпу «хард» і трыбунамі для гледачоў на 1235[4]-2000[5] месцаў.

Спорткомплекс мае сістэму асвятлення для правядзення заняткаў у вячэрні час, два стацыянарныя інфармацыйныя табло на дэманстрацыйным корце, пяць мабільных табло, а таксама сістэму агучвання і відэаназірання[4].

Спартыўны корпус[правіць | правіць зыходнік]

Спартыўны корпус перакрыты на 2 узроўнях (сярэдняя частка павышана) жалезабетоннымі абалонкамі дваякай крывізны пралётам 40 м. Скляпенні апіраюцца на рытмічна пастаўленыя нахіленыя апоры, якія падтрымліваюць У-падобную абвязачную бэльку. Тарцы скляпенняў зашклёныя. Уключае 4 тэнісныя корты (20x40 м кожны)[1] са штучным пакрыццём «хард»[4], стацыянарныя трыбуны на 480 месцаў (пры трансфармацыі максімальна 1280 месцаў), балкон з трыбунамі для гасцей і кабінамі суддзяў. У аздобе інтэр’ера выкарыстаны гафрыраваны анадзіраваны алюміній, варсаніт[1].

Адміністрацыйны корпус[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны корпус аднапавярховы, з развітым цокальным паверхам. Сцены па перыметры раскрапаваны значна выступаючымі пілонамі. Злева ад галоўнага ўвахода, да якога вядзе шырокая лесвіца, размешчана васьміграннае акно. У апрацоўцы фасадаў выкарыстаны каляровая тынкоўка з вертыкальнымі швамі. На 1-м паверсе — службовыя кабінеты, хол, гардэроб, лесвіцы, якія вядуць у залы і на трыбуны, у цокальным паверсе — трэніровачная зала, буфет, санітарны блок і інш[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]