Аляксандр Генадзевіч Суслаў
| Аляксандр Генадзевіч Суслаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 сакавіка 1950 (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Член у | |
Аляксандр Генадзевіч Суслаў (6 сакавіка 1950, Арэнбург) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, старшым архітэктарам у ІБіА Дзяржбуда БССР, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінсксельбудпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 9-павярховы жылы дом па вул. Ангарскай (1976), 9-, 12-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлёвага і бытавога абслугоўвання па вул. Маякоўскага (1980), Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб (1985) у Мінску, эксперыментальныя складскія памяшканні з аблегчаных канструкцый у Брэсцкай і Гомельскай вобласці (1976—1977, пад кіраўніцтвам Э. М. Кірыенкі).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны дыпломам Міжнароднага конкурсу ў Варне (1972) за конкурсны студэнцкі праект «Прастору калектыўнага вольнага часу».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Суслов Александр Геннадьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургу
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі Мінсксельбудпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя