Рэспубліка Конга (Леапольдвіль)
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Конга | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: République du Congo | |||||
|
|||||
Гімн: Гімн Дэмакратычнай Рэспублікі Конга | |||||
30 чэрвеня 1960 — 1971
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | Лінгала | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Грашовая адзінка | кангалезскі франк і заір[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка і Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэспубліка Конга (фр.: République du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, якая існавала ў 1960—1964 гадах на месцы былога Бельгійскага Конга[1][2]. Затым назва была зменена на Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК), каб пазбягаць блытаніны з аднайменнай краінай, былой французскай калоніяй. Дагэтуль дзве дзяржавы адрознівалі па назвам сталіц — Бразавіль і Леапольдвіль (цяпер Кіншаса)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]30 чэрвеня 1960 года бельгійскі кароль Бадуэн I абвясціў утварэнне незалежнай Рэспублікі Конга. Яе прэзідэнтам быў абраны Жазеф Касавубу, прэм’ер-міністрам — Патрыс Лумумба.
Незалежная палітыка Лумумбы выклікала незадаволенасць прыхільнікаў захавання цесных кантактаў з Бельгіяй. У выніку антыўрадавых пратэстаў і бунту ваенных прэм’ер быў фактычна адхілены ад улады. Скарыстаўшыся складанай унутрыпалітычнай сітуацыяй, лідары этнарэгіянальных партый Маіз Чомбэ і Альбер Каланджы абвясцілі аб адзяленні правінцый Катанга і Касаі. Тым часам Лумумба быў забіты. Начальнік генштаба кангалезскай арміі Мабуту Сесе Секо, пры падтрымцы Бельгіі і ЗША, здзейсніў дзяржаўны пераварот.
Прыхільнікі Лумумбы абвясцілі аб фарміраванні альтэрнатыўнага ўрада ў горадзе Стэнлівіль (цяпер Кісангані) на чале з Антуанам Гізенга. Для пераадолення крызісу ўлады ўключылі ў склад урада Гізенгу. У 1962—63 гадах адноўлены парадак у мяцежных правінцыях Катанга і Касаі. 1 жніўня 1964 года ўступіла ў сілу Канстытуцыя краіны, якая ўсталявала федэратыўны лад дзяржавы. Краіна была перайменаваная ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга.
З 1971 па 1997 год Дэмакратычная Рэспубліка Конга насіла назву Рэспубліка Заір.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Zaire: Post-Independence Political Development», Library of Congress
- ↑ Constitution de la République Démocratique du Congo du 1er août 1964 (фр.). Global Legal Information Network (18 жніўня 1964). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2012. Праверана 11 мая 2012.
- ↑ От Лумумбы до наших дней // Комерсантъ, 27.06.2020
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Демократическая Республика Конго // Большая российская энциклопедия