Кісангані
Выгляд
(Пасля перасылкі з Стэнлівіль)
| Горад | |||
| Кісангані | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Kisangani | |||
|
|||
| 0°31′ пн. ш. 25°12′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Правінцыя | правінцыя Чапо | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1883 | ||
| Вышыня цэнтра | 447 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 935 977 чалавек (2012) | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Кісанга́ні (да 1966 года — Стэнлівіль, фр.: Kisangani) — горад на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чапо.
Горад заснаваны Генры Мортанам Стэнлі ў 1883 годзе. Порт на рацэ Конга ніжэй вадаспадаў Баёма. Размешчаны за 324 км у напрамку на поўдзень ад горада Бута, за 572 км на паўднёвы захад ад Ісіро і за 696 км на паўднёвы захад ад Буніа, на вышыні 447 м над узроўнем мора. У горадзе — чыгуначны вакзал, універсітэт і міжнародны аэрапорт, рэгіянальны музей. Кісангані — цэнтр сельскагаспадарчага раёна, апрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны. Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай прамысловасці; дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1984 год — 283[1] тыс. чал.
Зноскі
- ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 662. — 672 с. с илл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 662. — 672 с. с илл. (руск.)
- Кісанга́ні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 290. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Стэнліві́ль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 232. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кісангані