Журавінка (рэстаран)
Журавінка | |
---|---|
![]() Арыгінальны выгляд | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1968 |
Рэканструкцыя | 2000 |
Архітэктар | Аксана Фёдараўна Ткачук і Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельман |
«Жураві́нка» (руск.: Журавинка) — рэстаран у Мінску, размешчаны на набярэжнай Свіслачы, на рагу Зыбіцкай і Інтэрнацыянальнай вуліц, па адрасе вуліца Янкі Купалы, 25.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/7/70/%D0%A0%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD_%22%D0%96%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0%22._%D0%90%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B0.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD_%22%D0%96%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0%22._%D0%90%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B0.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/2/2b/%D0%A0%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD_%22%D0%96%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0%22._%D0%9B%D0%B5%D1%81%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%B0.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD_%22%D0%96%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0%22._%D0%9B%D0%B5%D1%81%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%B0.jpg)
Пабудаваны ў 1968[1] годзе па праекце архітэктараў Аксаны Ткачук і Нуты Шпігельмана[2].
У «Журавінцы» працавалі тры залы: банкетная на 80, ніжняя на 120 і верхняя на 300 месцаў. Рэстаран славіўся стравамі з журавін: ягадным напоем «Журавінка» і аднайменнымі катлетамі з даданнем ягад[1].
У 2000 годзе рэстаран рэканструяваны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Рэстаран «Журавінка» ўяўляў двухпавярховы аб’ём. Першы паверх, сцены якога апрацаваны рваным каменем, уяўляў як бы цокаль, на ім была размешчана зала рэстарана з багаццем зашклёных паверхняў. Будынак быў цікава звязаны з навакольнай прыродай[3]: скрозь шкляныя сцены верхняй залы можна было любавацца Свіслаччу, а праз вокны адкрываўся маляўнічы краявід на парк[1]. У інтэр’еры драўляныя люстры ў выглядзе свечак, вясёлкавае пано, якое адлюстроўвае беларускае вяселле[1]. Манументальныя кампазіцыі на тэмы народных казак, выкананыя з шамоту, апрацоўка сцен ірваным каменем і іншыя элементы аздаблення надавалі будынку нацыянальны беларускі каларыт[3].
Пасля рэканструкцыі[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Internacyjanalnaja_street_%28Minsk%2C_February_2020%29_p2.jpg/220px-Internacyjanalnaja_street_%28Minsk%2C_February_2020%29_p2.jpg)
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Зноскі
- ↑ а б в г Легенды столичного общепита. Свадьбы отмечали не только в банкетном зале, но и на стенах «Журавинки». 11 декабря 2014 Архівавана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Воінаў А. Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд. — Мн., 1975.