Вуліца Янкі Купалы (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Янкі Купалы
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі, Партызанскі, Цэнтральны
Працягласць 1580 м[1]
Рух двухбаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Купалаўская,
Кастрычніцкая,
Няміга
Тралейбусныя маршруты 12, 29, 40
Аўтобусныя маршруты 24, 57, 177э
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Commons-logo.svg Вуліца Янкі Купалы на Вікісховішчы

Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў Мінску. Першапачаткова складалася з двух частак — Траецкай і Ягораўскай вуліцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца названа ў 1948[2] у гонар Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) (18821942) — класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX ст.

Апроч гістарычных, у розныя часы мела наступныя назвы: вуліца Паліцэйская (частка, 18661919), вуліца Набярэжная (частка), вуліца Пралетарская (частка), вуліца Кастрычніцкая (19191941 і 19441948), вуліца Івана Луцкевіча (частка, 19411944).

Падчас другой сусветнай вайны восенню 1941 года вуліца была перайменавана ў гонар Івана Луцкевіча, аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэння, палітычнага і грамадскага дзеяча, аднаго з лідэраў партыі Беларуская сацыялістычная грамада. Вуліца насіла гэтую назву да вызвалення Мінска ў 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцай, перасякаецца з вуліцамі Кірава, Карла Маркса, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Куйбышава і Максіма Багдановіча. Даўжыня — 1580 метраў[3].

На пачатковым участку па цотным боку знаходзіцца спуск да рацэ Свіслач (на іншым беразе знаходзіцца парк імя Горкага), далей па цотным боку разбіты парк імя Янкі Купалыпомнікам паэту і літаратурным музеем[4]), затым вуліца перасякае Свіслач, далей — сквер імя Марата Казея і плошча Парыжскай камуны. Па няцотным боку вуліца шчыльна забудавана (сярод грамадскіх збудаванняў — Дом ветэранаў[5] і рэстаранны комплекс «Журавінка»[6]), на канчатковым участку (на іншым беразе Свіслачы) па няцотным боку размешчаны Алея Сяброўства. Раней на вуліцы размяшчаўся выстаўны цэнтр «Белэкспа» і былы галоўны корпус 2-й гарадской клінічнай бальніцы, якія былі знесены ў 2017 годзе. Пасля заканчэння вуліцы пачынаецца вуліца Старажоўская, а таксама Траецкае прадмесце. Хоць вуліца ўпершыню пачала забудоўвацца яшчэ ў XII—XIII стст., цяперашнія збудаванні былі пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны[3].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

На ўсім працягу вуліцы курсуе аўтобус № 57. На канчатковым участку грамадскі транспарт прадстаўлены таксама аўтобусамі (24, 177э) і тралейбусамі (12, 29, 40)[7].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вуліца Янкі Купалы — Google Карты
  2. После войны // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»
  3. 3,0 3,1 Купалы Янки улица // Минск: Энциклопедический справочник / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 211.
  4. вул. Янкі Купалы, 4
  5. вул. Янкі Купалы, 21
  6. вул. Янкі Купалы, 25
  7. Па стане на люты 2012 года (па даных афіцыйнага сайта ДП Мінсктранс)