Рэформы Аляксандра II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Вялікія рэформы» — маштабныя рэформы ў Расійскай імперыі, праведзеныя ў час кіравання імператара Аляксандра II, у 1860-я і 1870-я гады:

Дадзеныя пераўтварэнні вырашылі шэраг даўно набалелых сацыяльна-эканамічных праблем, расчысцілі дарогу для развіцця капіталізма ў Расіі, пашырылі межы грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, аднак даведзены да канца не былі.

Да канца валадарання Аляксандра II пад уплывам кансерватараў некаторыя рэформы (судовая, земская) былі абмежаваныя[1]. Контррэформы, разгорнутыя яго пераемнікам Аляксандрам III, закранулі таксама палажэнні сялянскай рэформы і рэформы гарадскога самакіравання[2].

Асаблівасці рэформаў у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Паўстанне 1863 г., а потым ваеннае становішча перашкаджалі правядзенню ў Беларусі рэформаў, задуманных Аляксандрам ІІ. Яны ўводзіліся ці са спазненнем, ці з урэзкамі. Так, судовая рэформа 1864 г.,была распачатая ў Беларусі праз 19 год. Земскую рэформу 1864 г. у Беларусі ўвогуле не збіраліся ўводзіць. Царскі ўрад баяўся, што, будучы даступным шляхце, земскае самакіраванне павялічыць апазіцыйнасць землеўладальнікаў каталіцкай веры. Урэшце ў 1903 г. у трох губернях — Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай — было ўведзенае ўрэзанае земства, якое не выбіралася, а прызначалася ўладамі. І толькі ў 1911 г. гэтыя губерні атрымалі выбарнае земства. Што тычыцца Віленскай і Гарадзенскай губерняў, то яны царскага земства не дачакаліся ўвогуле[3].

Зноскі

  1. После реформ: Правительственная реакция // Троицкий Н. А. Россия в XIX веке: Курс лекций. — М.: Высшая школа, 1997.
  2. Контрреформы 1889—1892 гг.: Содержание контрреформ // Троицкий Н. А. Россия в XIX веке: Курс лекций. — М.: Высшая школа, 1997.
  3. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 103-104