Аляксандр III (імператар расійскі)
Аляксандр III Аляксандравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александр III | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 15 (27) мая 1883 | ||||||
Папярэднік | Аляксандр II | ||||||
Пераемнік | Мікалай II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага (10 сакавіка) 1845[1][2] |
||||||
Смерць |
20 кастрычніка (1 лістапада) 1894[1][2] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Александрович | ||||||
Бацька | Аляксандр II, імператар расійскі[1] | ||||||
Маці | Марыя Аляксандраўна[1] | ||||||
Жонка | Марыя Фёдараўна[1][7][…] | ||||||
Дзеці | Мікалай II[8][1], Аляксандр Аляксандравіч, Георгій Аляксандравіч[d][1][9], Ксенія Аляксандраўна[d][1][10], Міхаіл Аляксандравіч[1][11] і Вольга Аляксандраўна[d][1][12] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
Званне | прапаршчык, падпаручнік, паручнік, штабс-капітан, капітан, Палкоўнік, генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал ад інфантэрыі, Генерал ад кавалерыі і генерал-ад’ютант | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр III Аляксандравіч (Аляксандр Міратворца), (26 лютага (10 сакавіка) 1845, Царскае Сяло — 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894, Лівадзійскі палац, Крым) — перадапошні імператар Расійскай Імперыі з 1 (13) сакавіка 1881 па 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894, сын імператара Аляксандра II і Марыі Аляксандраўны, пры нараджэнні Марыі-Соф’і-Фрэдэрыкі Дагмар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова цэсарэвічам быў старэйшы брат Аляксандра — Мікалай, таму менавіта яго адукацыі і выхаванню надавалася асаблівае значэнне. Пасля смерці Мікалая ад туберкулёзнага менінгіта падчас падарожжа ў Італію, цэсарэвічам быў аб’яўлены Аляксандр. У 1866 годзе ажаніўся з дацкай прынцэсай Марыяй Дагмар, якая была раней нявестай Мікалая.
Неўзабаве пасля вяселля Аляксандр, паводле статусу спадчынніка, стаў прылучацца да дзяржаўнай дзейнасці, удзельнічаць у паседжаннях Дзяржаўнага савета і Камітэта Міністраў. Яго першая пасада — старшыня Спецыяльнага камітэта па збору і размеркаванню дапамогі галадаючым — звязаная з голадам, насталым у 1868 у шэрагу губерній з прычыны неўраджая.
Пасля забойства бацькі 1 (13) сакавіка 1881 годзе ўступіў на пасаду імператара. 14 (26) сакавіка прызначыў рэгента (Уладзіміра Аляксандравіча) на той выпадак, калі і ён стане ахвярай тэрарыстаў, а сам уехаў у Гатчыну. У Гатчыне цар прабыў неадлучна два гады і каранаваўся толькі ў 1883 годзе.
У пачатку праўлення Аляксандра быў апублікаваны маніфест аб непахіснасці самадзяржаўя, які быў падрыхтаваны К. П. Пабеданосцавым і М. Н. Катковым. Ён адлюстроўваў меркаванне новага імператара Аляксандра III: узвясціў аб адыходзе ад ранейшага ліберальнага курсу і далейшых рэформ, абвясціў «веру ў сілу і ісціну самадзяржаўнай улады», якую імператар будзе «сцвярджаць і ахоўваць ад усякіх на яе намераў». Маніфест заклікаў «усіх верных падданых служыць верай і праўдай да выкаранення гнуснай крамолы, якая ганьбавала зямлю Рускую, — да сцвярджэння веры і маральнасці, — да добрага выхавання дзяцей, — да знішчэння няпраўды і крадзяжы, — да пасялення парадку і праўды ў дзеянні ўсіх устаноў». Неўзабаве пасля апублікавання маніфеста ліберальна наладжаныя міністры (Лорыс-Мелікаў, Мілюцін, Канстанцін Мікалаевіч) вымушаны былі падаць у адстаўку.
У хуткім часе было прынята таксама распараджэнне аб мерах да захавання дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою і правядзенне вызначаных мясцовасцяў у стан узмоцненай аховы. Імператар надаваў права палітычнай паліцыі ў 10 губерніях Расійскай імперыі дзейнічаць паводле сітуацыі, не падпарадкоўваючыся адміністрацыі і судам. Улады пры ўводзінах гэтага заканадаўчага акту ў якой-небудзь мясцовасці маглі без суду высылаць непажаданых асоб, зачыняць навучальныя ўстановы, органы друку і гандлёва-прамысловыя прадпрыемствы. Фактычна ў Расіі ўсталёўвалася надзвычайнае становішча, якое праіснавала, нягледзячы на часовы характар гэтага закона, да 1917 года.
Асноўныя кірункі знешняй палітыкі Аляксандра III былі наступнымі:
- умацаванне ўплыву на Балканах;
- пошук надзейных саюзнікаў;
- падтрымка мірных адносін са ўсімі краінамі;
- усталяванне межаў на поўдні Сярэдняй Азіі;
- замацаванне Расіі на новых тэрыторыях Далёкага Усходу.
Шырока вядомы фразы Аляксандра II: У Расіі ёсць толькі два саюзніка — яе Армія і Флот! і Калі рускі імператар вудзіць рыбу, Еўропа можа пачакаць.
Знешнасцю, характарам, звычкамі і самім складам розуму Аляксандр III мала пахадзіў на свайго бацьку. Імператар адрозніваўся вялізным ростам. У юнацтве ён валодаў выключнай сілай — пальцамі хіліў манеты і ламаў падковы, з гадамі зрабіўся тучным і грувасткім. Прыдворны этыкет і цырыманіял пры Аляксандры сталі значна прасцей. Ён моцна скараціў штат міністэрства двара, паменшыў лік слугаў і ўвёў строгі нагляд за выдаткоўваннем грошай. Дарагія замежныя віна былі замененыя крымскімі і каўказскімі, а лік балаў абмежаваны чатырма ў год. Разам з тым вялізныя грошы расходваліся на набыццё прадметаў мастацтва.
Імператар горача захапляўся паляваннем і рыбалкай. Часта ўлетку царская сям’я з’яжджала ў фінскія шхеры. Тут, сярод маляўнічай паўдзікай прыроды, у лабірынтах шматлікіх астравоў і каналаў, вызваленая ад палацавага этыкету, царская сям’я адчувала сябе звычайнай і шчаслівай сям’ёй, прысвячаючы вялікую частку часу працяглым шпацырам, рыбалцы і катанню на лодках. Любімым месцам палявання імператара была Белавежская пушча. Часам імператарская сям’я замест адпачынку ў шхерах з’яжджала ў Польшчу ў Ловічэскае княства, і там займалася паляваннем.
Аляксандр памёр досыць маладым, не дажыўшы да 50 гадоў, цалкам нечакана і для блізкіх, і для падданых. У кастрычніку 1888 царскі цягнік, едучы з поўдня, пацярпел крушэнне ля станцыі Боркі, у 50 кіламетрах ад Харкава. У гэты момант царская сям’я знаходзілася ў вагоне-рэстаране. Пры крушэнні абвалілася страха вагона. Але Аляксандр неверагодным высілкам утрымаў яе на сваіх плечах і трымаў датуль, пакуль жонка і дзеці не пакінуля цягнік.
Але ў хуткім часе ў імператара пачаліся моцныя болі ў паясніцы і развілася хвароба нырак. Зімой 1894 года ён прастудзіўся, і ўрачы знайшлі ў яго нефрыт. Яны настоялі на тэрміновым ад’ездзе імператара ў Крым, але было ўжо позна, і 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 у 14.15 Аляксандр II памёр. Пахаваны ў Пецярбургу, у Петрапаўлаўскім саборы.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Александр III // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 411–413.
- ↑ а б D. M. W. Alexander III. // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 1. — P. 581–583.
- ↑ http://iranian.com/main/blog/darius-kadivar/persian-conquest-bakhtiars-great-nephew-restore-paris-famed-bridge.html
- ↑ https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Alexander_III_of_Russia.html
- ↑ http://sputniknews.com/voiceofrussia/radio_broadcast/2248142/2314900/
- ↑ http://www.freewebs.com/georgeromanov/theparentsofgeorge.htm
- ↑ Мария Феодоровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 639.
- ↑ Николай II // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 124–128.
- ↑ Георгий Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 420.
- ↑ Ксения Александровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVIа. — С. 907.
- ↑ Михаил Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 485.
- ↑ Ольга Александровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 911.
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1894 годзе
- Памерлі ў Ялцінскім павеце
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры ордэна Такоўскага крыжа (Сербія)
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Узнагароджаныя ордэнам «За адвагу» (Балгарыя)
- Кавалеры ордэна Князя Данііла I
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
- Кавалеры Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
- Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
- Кавалеры ордэна Вюртэмбергскай кароны
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Кавалеры ордэна Заслуг герцага Пятра-Фрыдрыха-Людвіга
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Імператары расійскія
- Памерлі ў Крыме