Сабакападобныя
Выгляд
| Сабакападобныя | |||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Сабакападобныя (лац.: Caniformia) — адзін з двух падатрадаў драпежных (Carnivora). Для іх характэрны вострая пыса, а таксама няўменне ўцягваць кіпцюры, што адрознівае іх ад паралельнага падатрада Feliformia. Гістарычна ў падатрад уваходзяць і тры сямействы ластаногіх, з прычыны таго, што яны паходзяць ад сабакападобных жывёл.
Сабакападобныя падзяляюцца на наступныя сямействы:
- Сабачыя (Canidae)
- Мядзведзевыя (Ursidae)
- Скунсавыя (Mephitidae)
- Янотавыя (Procyonidae)
- Куніцавыя (Mustelidae)
- Пандавыя (Ailluridae)
- Маржовыя (Odobenidae)
- Вушастыя цюлені (Otariidae)
- Сапраўдныя цюлені (Phocidae)
- † Амфіцыёнавыя (Amphicyonidae). Вымерла ў міяцэне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wilson, D. E., and D. M. Reeder: Mammal Species of the World. Johns Hopkins University Press, 2005. ISBN 0-8018-8221-4