Сабанг
| Горад | |||||
| Сабанг | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Kota Sabang | |||||
|
|||||
| 5°53′39″ пн. ш. 95°19′09″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 156.3 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 16 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+7 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 30647 чалавек (2010) | ||||
| Канфесійны склад | іслам | ||||
| Афіцыйная мова | інданезійская | ||||
|
|
|||||
| sabangkota.go.id/ | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сабанг (індан.: Kota Sabang) — горад, адміністрацыйны цэнтр вострава Вех у Інданезіі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сабанг — толькі адзін з двух буйных населеных пунктаў на востраве Вех. Аднак увесь востраў адносіцца да муніцыпалітэта Сабанг, таму на яго часта распаўсюджваецца назва адміністрацыйнага цэнтра. Плошча і насельніцтва ўсяго вострава таксама лічацца плошчай і насельніцтвам муніцыпалітэта.
Сабанг — самы заходні буйны порт Інданезіі. Месціцца каля глыбакаводнага заліва. Галоўнай часткай горада лічыцца партовы раён. Недалёка ад Сабанга знаходзяцца выхады падводных фумаролаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабанг быў заснаваны ў сярэднявеччы і доўгі час выкарыстоўваўся для транзітнага гандлю паміж Аравіяй і Кітаем. Назва паходзіць ад арабскага слова, якое значыць «вывяржэнне».
У XIX ст. быў пашыраны галандскімі каланіяльнымі ўладамі. Асабліва важнае значэнне набыў пасля адкрыцця Суэцкага канала.
У 1945 г. увайшоў у склад Інданезіі. Выкарыстоўваецца для транзіту паліва.
