Сабор Святога Іосіфа (Бухарэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкая царква
Сабор Святога Іосіфа
Catedrala Sfântul Iosif
Bucharest Catholic 2-2.jpg
44°26′32″ пн. ш. 26°05′29″ у. д.HGЯO
Краіна Румынія
Горад Бухарэст
Канфесія Каталіцтва
Епархія Бухарэсцкая архідыяцэзія
Архітэктурны стыль неараманскі стыль
Архітэктар Фрыдрых фон Шміт[d]
Дата заснавання 1884
Будаўніцтва 18731884 гады
Статус Кафедральны сабор Бухарэсцкія архідыяцэзіі
Вышыня 22 м
Матэрыял цэгла
Стан Дзеючы храм

Сабор Святога Іосіфа (рум.: Catedrala Sfântul Iosif) — каталіцкі сабор у горадзе Бухарэст, Румынія. Кафедральны сабор Бухарэсцкія архідыяцэзіі, помнік архітэктуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акно-ружа на фасадзе

Сабор пабудаваны ў 1873—1884 гадах па праекце венскага архітэктара Фрыдрыха Шміта. Храм выкананы ў неараманскім стылі з элементамі неаготыкі[1]. Мае памеры 40 на 22 метра[1].

Галоўным ініцыятарам стварэння сабора быў біскуп Нікопала Ігнацыа Паолі. Сродкі на будаўніцтва збіраліся сярод каталікоў Румыніі, а таксама за мяжой, свой унёсак зрабілі шматлікія сябры і знаёмыя біскупа Паолі. На перыяд вайны за незалежнасць будаўніцтва храма перарывалася.

27 красавіка 1883 года Святы Прастол абвясціў пра стварэнне Бухарэсцкай архідыяцэзіі, пасля заканчэння будаўніцтвы храм Св. Іосіфа стаў яе кафедральным саборам, а Ігнацыа Паолі — першым архібіскупам Бухарэста[2]. Будаўнічыя працы былі завершаны ў 1884 годзе, асвячэнне сабора адбылося 15 лютага 1885 года[1].

У 1999 годзе сабор з пастарскім візітам наведваў папа Ян Павел II[2]. Паводле даных на 2014 год колькасць вернікаў складае каля 1700 чалавек[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У архітэктуры фасада вылучаецца вялікае неагатычнае акно-ружа над галоўным уваходам.

Галоўны алтар сабора выкананы ў Рыме з белага карарскага мармуру. Арыгінальныя вітражы загінулі падчас бамбардзіроўкі горада ў красавіку 1944 года і пасля вайны былі заменены іншымі[1].

Арган сабора — адзін з лепшых у Румыніі. Ён пабудаваны ў 1930 годзе ў Тымішаары і мае тры мануалы, 3375 труб, 54 асноўныя рэгістры і 36 дадатковых[1].

Сабор некалькі разоў цярпеў ад частых у Бухарэсце землетрасенняў і шмат разоў рэстаўраваўся, апошні раз у 1991 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]