Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)
| Праваслаўны храм | |
| Сабор Святой Тройцы | |
|---|---|
| | |
| 52°44′44″ пн. ш. 23°34′46″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Гайнаўка |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Варшаўска-Бельская епархія |
| Архітэктурны стыль | мадэрнізм |
| Архітэктар | Аляксандр Грыгаровіч |
| Дата заснавання | 1992 |
| Будаўніцтва | 1981—1983 гады |
| Матэрыял | цэгла |
| Стан | дзейнічае |
| Сайт | sobor.pl |
Сабор Святой Тройцы (польск.: Sobór Świętej Trójcy) — храм Польскай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводства) на вуліцы Дзевятоўскага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Будынак сабора быў пабудаваны ў 1981—1983 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Грыгаровіча.
Іканастас і некаторыя іконы з’яўляюцца працай грэчаскага мастака-іканапісца Дзімітрыяса Анданопуласа, астатнія іконы былі створаны расійскімі і балгарскімі іканапісцамі.
Храм умяшчае на двух паверхах 5000 вернікаў і належыць да колькасці самых вялікіх па плошчы праваслаўных храмаў Польшчы.
Арачныя скляпенні выраблены з танкасценных жалезабетонных пліт. Архітэктура храма не мае ніякіх літаральных запазычанняў з традыцыйнага праваслаўнага дойлідства, але архітэктуару ўдалося захаваць настрой старажытных праваслаўных храмаў.
Дзякуючы цудоўнай акустыцы, у саборы з 1983 года адбываюцца фестывалі царкоўнай харальнай музыкі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)
