Сабур
Выгляд
Сабу́р[1] — высушаны сок з лісця розных відаў раслін роду Алоэ (Aloe).
Кавалкі чорна-бурага колеру ці парашок. Мае непрыемны пах і горкі на смак. Добра раствараецца ў гарачай вадзе, спірце і растворах шчолачаў. Найбольш значны складнік — алаіны (сумесь гліказідаў).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Сабур выкарыстоўваецца пераважна ў ветэрынарыі ў якасці слабільнага і жаўцягоннага сродку, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[1].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сабур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сабур // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.