Будынак банка (Баранавічы)
Славутасць | |
Будынак банка | |
---|---|
![]() | |
53°07′48″ пн. ш. 26°01′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Будаўніцтва | 1927—1929 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак банка — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 77. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя. У будынку размешчана аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь і баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Сiметрычны, складанай канфiгурацыi 3-павярховы будынак уключае цэнтральную частку (з мансардай з боку двара) i злучаныя з ёй 2 бакавыя крылы. Дах чарапiчны, складанай канфiгурацыi ў цэнтры i вальмавы ў тарцах.
У цэнтральнай частцы будынка размешчаны вестыбюль i аперацыйныя залы, у бакавых крылах — службовыя памяшканнi. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам буйных арачных i прамавугольных аконных праёмаў, абрамленых плоскiмi лiштвамi. Галоўны фасад вылучаны рызалiтам з пiлястрамi iанiчнага ордэра. У аздабленнi iнтэр’ера выкарыстаны медзь, латунь, мармур, гранiт[1].
Гістарычныя здымкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак банка (Баранавічы)
- Будынак банка (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)