Сайман Бэдфард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сайман Бэдфард
Снукер


Simon Bedford

 
Дата нараджэння: 8 лютага 1976(1976-02-08) (43 гады)
Месца нараджэння: Брэдфард, Англія
Грамадзянства: Flag of England.svg Англія
Прафесійная кар'ера: 1995–2006, 2008–2014
Найвышэйшы рэйтынг: 63 (03.05.200501.05.2006)
Прызавыя грошы: > £130,000
Найвышэйшая серыя: 141 (2 разы:
Чэлендж-тур 2001/02 – Этап 3,
PIOS 2006/2007 – Этап 2)
Колькасць соценных серый: 43
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/16 фіналу
(Чэмпіянат свету 1998,
Адкрыты чэмпіянат Еўропы 2004,
Гран-пры 2008)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (1998)

Сайман Бэдфард (англ.: Simon Bedford; нар. 8 лютага 1976, Брэдфард, графства Заходні Ёркшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Удзельнік чэмпіянату свету 1998 года. Былы 63-ці нумар сусветнага рэйтынгу (2005/2006).

Пачаў прафесійную кар'еру ў 1995 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 1998 годзе перамог на трэцім этапе тура Вялікабрытаніі і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру, якім стаў чэмпіянат свету, дзе ён саступіў Стыву Дэвісу ў першым матчы з лікам 6:10. У 1999 годзе дайшоў да фіналу Benson and Hedges Championship, пераможца якога атрмліваў права выступаць на Мастэрс (найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры), аднак у вырашальным матчы прайграў Алістэру Картэру з лікам 4:9. У 2000 годзе атрымаў другую перамогу на турніры тура Вялікабрытаніі, а ў 2004 годзе ў другі раз патрапіў у 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Еўропы, дзе саступіў Квінтэну Хану з лікам 0:5. У сезоне 2005/2006 упершыню патрапіў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, дзе пратрымаўся толькі адзін сезон, пакінуўшы мэйн-тур пасля яго, аднак у 2007 годзе перамог на адным з этапаў Міжнароднай адкрытай серыі і ў 2008 годзе вярнуў сабе прафесійны статус і ў трэці раз дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на Гран-пры, дзе быў пераможаны Пітэрам Эбданам з лікам 5:1. У 2011 годзе ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага спаборніцтва на адным з этапаў серыі PTC. На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2013 года ў матчы супраць Бары Пінчэса, які доўжыўся 449 хвілін і 46 секунд, усталяваў рэкорд самага доўгага матча да пяці перамог у снукернай гісторыі. У 2014 годзе пакінуў мэйн-тур, скончыўшы сезон на 99-й пазіцыі.

За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-200 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 параза)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:0)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (0:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:01)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 10 лістапада 1999 Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія Картэр, АлістэрСцяг Англіі Алістэр Картэр 4:9

Кваліфікацыйныя туры: 4 (3 перамогі; 1 параза)[правіць | правіць зыходнік]

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 Тур Вялікабрытаніі 1997/1998 – Этап 3, Суіндан, Англія Мілкінс, РобертСцяг Англіі Роберт Мілкінс 6:3
Перамога 2 18 сакавіка 2000 Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 – Этап 3, Стокпарт, Англія Хокінс, БарыСцяг Англіі Бары Хокінс 6:5
Перамога 3 20 ліпеня 2007 Міжнародная адкрытая серыя 2007/2008 – Этап 1, Прэстацін, Уэльс Уілкінсан, ГэрыСцяг Англіі Гэры Уілкінсан 6:3
Параза 1 19 лютага 2008 Міжнародная адкрытая серыя 2007/2008 – Этап 6, Прэстацін, Уэльс Джохал, КулдэшСцяг Англіі Кулдэш Джохал 5:6

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]