У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Картэр .
Алістэр Картэр
англ. : Allister Carter
Дата нараджэння:
25 ліпеня 1979 (1979-07-25 ) (40 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Англія
Вядучая рука:
правая
Прафесійная кар'ера:
1996–...
Найвышэйшы рэйтынг:
2 (04.10.2010 –13.12.2010 )
Цяперашні рэйтынг:
13 (25 верасня 2017)
Прызавыя грошы:
> £2,100,000
Найвышэйшая серыя:
147 (2 разы:Чэмпіянат свету 2008 ,German Masters 2017 (квал.) )
Колькасць соценных серый:
239
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры:
4
Нізкарэйтынгавыя турніры:
1
Іншыя прафесійныя турніры:
2
Чэмпіянат свету:
фінал (2008 , 2012 )
Алістэр Картэр (англ. : Allister Carter ; нар. 25 ліпеня 1979 , Колчэстэр , графства Эсэкс , Англія ) — англійскі прафесійны гулец у снукер . Двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету (2008 , 2012 ) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2010/2011 ). Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З сезона 2002/2003 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з ліпеня 2016 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса . У тым жа годзе дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Гран-Пры і перамог на турніры Benson and Hedges Championship , што дазволіла яму ў 2000 годзе дэбютаваць на Мастэрс — найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве. У сезоне 2002/2003 увайшоў у топ-32 снукерыстаў свету і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету , а ў сезоне 2006/2007 упершыню стаў гульцом топ-16 і дайшоў да свайго другога рэйтынгавага паўфіналу на кубку Мальты . У 2008 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету , які таксама стаў яго першым рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Роні О'Салівану (8:18), а ў наступным сезоне дайшоў да паўфіналаў чатырох рэйтынгавых турніраў (у тым ліку другога па значнасці снукернага турніру — чэмпіянату Вялікабрытаніі ), здабыўшы свой першы тытул рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса . У сезоне 2010/2011 выйграў другі рэйтынгавы турнір, Шанхай Мастэрс , і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу . У 2012 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу чэмпіянату свету , дзе зноў прайграў Роні О'Салівану (11:18), а таксама ў другі раз дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі , што застаецца яго найлепшым вынікам на першым з турніраў Трайной кароны . У 2013 годзе перамог на German Masters , які стаў яго трэцім рэйтынгавым тытулам, але ў сярэдзіне года ў яго быў дыягнаставаны тэстыкулярны рак , з-за чаго ён быў вымушаны прапусціць частку наступнага сезона і страціў форму, апусціўшыся на 32-е месца ў рэйтынгу ў 2016 годзе, аднак у пачатку сезона 2016/2017 здабыў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на World Open і вярнуўся ў эліту сусветнага снукера. Два разы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турніры Мастэрс (2009 , 2015 ), але ніколі не праходзіў далей. З 2003 года змагаецца з хваробай Крона .
У агульнай колькасці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў і Benson and Hedges Championship выйграў нізкарэйтынгавы Пол Хантэр Класік у 2015 годзе . У 2011 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету , вывеўшы яе ў чвэрцьфінальную стадыю. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар'еру выканаў два максімальныя брэйкі .
Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы) [ правіць | правіць зыходнік ]
Легенда
Чэмпіянат свету (0:2)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (4:1)
Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (6 перамог, 7 паразаў) [ правіць | правіць зыходнік ]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (4:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0)
Нярэйтынгавыя турніры (1:3)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік
ПДВ
Дата
Турнір
Апанент у фінале
Лік
Перамога
1
10 лістапада 1999
Benson and Hedges Championship , Малверн , Англія
Бэдфард Сайман Сайман Бэдфард
9:4
Параза
1
23 лістапада 2005
Кваліфікацыя да Мастэрс , Прэстацін , Уэльс
Бйнэм Сцюарт Сцюарт Бінэм
3:6
Параза
2
5 мая 2008
Чэмпіянат свету , Шэфілд , Англія
ОСалйван Ронй Роні О'Саліван
8:18
Перамога
2
22 лютага 2009
Адкрыты чэмпіянат Уэльса , Ньюпарт , Уэльс
Свэйл Джо Джо Свэйл
9:5
Параза
3
31 студзеня 2010
Адкрыты чэмпіянат Уэльса , Ньюпарт , Уэльс
Хйгйнс Джон Джон Хігінс
4:9
Перамога
3
12 верасня 2010
Шанхай Мастэрс , Шанхай , Кітай
Бёрнэт Джэймй Джэймі Бёрнэт
10:7
Параза
4
10 ліпеня 2011
Усі Класік , Усі , Кітай
Сэлбй Марк Марк Сэлбі
7:9
Параза
5
7 мая 2012
Чэмпіянат свету , Шэфілд , Англія
ОСалйван Ронй Роні О'Саліван
11:18
Перамога
4
3 лютага 2013
German Masters , Берлін , Германія
Фу Марка Марка Фу
9:6
Параза
6
21 сакавіка 2013
Championship League , Сток , Англія
Гоулд Мартын Мартын Гоўлд
2:3
Перамога
5
30 жніўня 2015
Пол Хантэр Класік , Фюрт , Германія
Меярфй Шон Шон Мёрфі
4:3
Перамога
6
31 ліпеня 2016
World Open , Юйшань , Кітай
Пэры Джо Джо Пэры
10:8
Параза
7
5 лютага 2017
German Masters , Берлін , Германія
Хэмйлтан Энтанй Энтані Хэмілтан
6:9
Больш за 30 20—30 10—20 5—9 2—4 1
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 30 ліпеня 2018 .
↑ Джэймс Уатана скончыў сваю прафесійную кар’еру, але мае права выступаць на прафесійных турнірах.
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ 1,0 1,1 1,2 Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру
Больш за £9,000,000 £8,000,000—£9,000,000 £7,000,000—£8,000,000 £5,000,000—£6,000,000 £4,000,000—£5,000,000 £3,000,000—£4,000,000 £2,000,000—£3,000,000 £1,500,000—£2,000,000 £1,000,000—£1,500,000
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ 1,0 1,1 1,2 Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
14 11 8 6 5 4 3 2 1
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ 1,0 1,1 1,2 Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.