Пітэр Эбдан (англ. : Peter Ebdon ; нар. 27 жніўня 1970 , Лондан , Англія ) — англійскі прафесійны гулец у снукер . Чэмпіён свету 2002 года і пераможца яшчэ васьмі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу (1996—1997, 2002—2003), з сезона 1994/1995 да сезона 2009/2010 нязменна ўваходзіў у топ-16. Адзін з дванаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2006 ) і чэмпіянат свету (2002 ) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны (акрамя турніру Мастэрс ). За сваю кар’еру выканаў дзве максімальныя серыі .
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе ва ўзросце 21 года, перамогшы на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1990 годзе, і ўжо ў дэбютным сезоне дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету . У 1994 годзе здабыў першы рэйтынгавы тытул, стаўшы пераможцам Гран-пры , а таксама атрымаў уайлдкард на турнір Мастэрс у пачатку наступнага года, здзейсніўшы дэбют на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве , пасля чаго ўвайшоў у топ-16 у наступным сезоне . У сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналаў двух найбуйнейшых спаборніцтваў — чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету — дзе саступіў Стывену Хендры (12:18), а ў наступным сезоне падняўся на трэці радок у рэйтынгу . У 2002 годзе ў другі выйшаў у фінал сусветнага першынства на Стывена Хендры і перамог у вырашальным фрэйме (18:17), зноў падняўшыся на трэці радок у рэйтынгу ў наступным сезоне . У 2006 годзе гуляў у фінале чэмпіянату свету ў трэці раз, саступіўшы Грэму Доту (14:18), і ўпершыню перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі , які стаў яго другім тытулам Трайной кароны і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар’еры. Пасля гэтага яшчэ два разы перамог на адкрытых чэмпіянатах Кітая ў 2009 і 2012 гадах, пры чым, здабыўшы тытул 2012 года ў 41-гадовым узросце, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага турніру з 2004 года. На турніры Мастэрс, адзіным спаборніцтве Трайной кароны, якое не выйграваў Эбдан, два разы даходзіў да паўфіналаў у 1995 і 2005 годзе.
У агульнай колькасці займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу два сезоны. Апроч дзевяці рэйтынгавых спаборніцтваў, выйграў яшчэ чатыры нярэйтынгавыя турніры. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 350 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за тры мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Зноскі
Больш за 30 20—30 10—20 5—9 2—4 1
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 30 ліпеня 2018 .
↑ Джэймс Уатана скончыў сваю прафесійную кар’еру, але мае права выступаць на прафесійных турнірах.
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ 1,0 1,1 1,2 Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру
Больш за £9,000,000 £8,000,000—£9,000,000 £7,000,000—£8,000,000 £5,000,000—£6,000,000 £4,000,000—£5,000,000 £3,000,000—£4,000,000 £2,000,000—£3,000,000 £1,500,000—£2,000,000 £1,000,000—£1,500,000
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ 1,0 1,1 1,2 Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
14 11 8 6 5 4 3 2 1
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ 1,0 1,1 1,2 Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.