Перайсці да зместу

Сакі (Свіслацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Аўтамабільны код
4
СААТА
4252824106
Сакі (Беларусь)
Сакі
Сакі
Сакі (Гродзенская вобласць)
Сакі
Сакі

Са́кі[1] (трансліт.: Saki, руск.: Саки) — вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета.

У 1976 годзе вёска перададзена з Вердаміцкага сельсавета ў Свіслацкі сельсавет[2].

Тут сама паблізу фіксаваліся свіслацкае прозвішча Сак, ваўкавыскія Саковіч, Сакоўскі.[3]

Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч назвы Сакі і адпаведныя прозвішчы звязаў з назвай старажытнага племя сакі з Сярэдняй Азіі, з назвай возера Сакі ў Крыме, або з нямецкім прозвішчам Зак[4]. М. Бірыла знаходзіў іншую аналогію па сугуччы і звязваў прозвішчы тыпу Сак са словам "сачок" ("рыбалоўная сетка"[5].

З іншага боку, ёсць літоўскія прозвішчы Sakas, Sakaitis, латышскае Saks[6]. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод горадзенскага баярства фіксуецца асабовае імя Сак[7]. Аснова Sak- магла ўваходзіць і ў склад старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў[8].

Так жа сама і з назвай не далёкай ад Сакаў вёскі Бакі.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сакі́
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-PSGC-H?i=764&cat=742095 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-998N-H54F?i=748&cat=2323279 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-4922-F?i=387&cat=1546497
  4. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 332.
  5. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 361.
  6. https://pavardes.lki.lt/?pv=962ed68bc917973b94820e3ab0702e79 https://uzvardi.lv/surname/733668
  7. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 96.
  8. Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 157.