Салавей звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Салавей звычайны
Luscinia luscinia Hartlepool 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luscinia luscinia Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560896
NCBI  391696
EOL  1051448

Салавей звычайны, салавей усходні (Luscinia luscinia) — птушка сямейства мухалоўкавых. Прыгожа спявае.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 16—17,5 см, размах крылаў 25—30 см. Апярэнне спіны аліўкава-бурае, брушка белаватае, бакі буравата-шэрыя, ніз крыху больш светлы, грудзі ў невялічкія плямкі. На валляку стракатая, шаравата-вохрыстая пляма. Хвост рыжаваты. Палавы дымарфізм адсутнічае. Маладыя зверху плямістыя.

У разгар шлюбнага перыяду спявае амаль усю ноч. Песня вельмі характэрная, багатая свістамі, шчоўканнем і пералівамі, пяшчотныя гукі зменьваюцца гучнымі, вясёлыя — журботнымі і г. д. У лепшых «спевакоў» песня налічвае да 12 кален. У час спеваў губляе асцярожнасць і падпускае вельмі блізка. Здольны да імітацыі галасоў жывёл.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Цэнтральная і Усходняя Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Заходняя і Цэнтральная Сібір, Каўказ да р. Енісей. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны від. Месцы зімовак у паўднёва-ўсходняй Афрыцы.

Насяляе розныя тыпы вільготных дрэвастояў (ад вялікіх лясоў да груп дрэў сярод палёў, паркаў і садоў уключна) з густым падростам і добра развітай наземнай расліннасцю. Акрамя таго, групы кустоў на лугах і межах паміж вільготнымі палямі, узбярэжную расліннасць.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца жукамі (пераважна даўганосікамі, лістаедамі, шчаўкунамі, жужалямі), клапамі, вусенямі, мнаганожкамі, мухамі, павукамі і іншымі насякомымі, восенню зрэдку ягадамі і насеннем.

Гняздо звычайна на зямлі пад густым кустом, часам у сярэдзіне куста, заўсёды добра замаскiравана, рэдка на сухіх галінках да 1,5 м над зямлёй. Чашападобнае, знешняя частка з сухой травы і адраўнелых частак раслін, наламаных паблізу. Звычайна гэты слой сустракаецца ў гнёздах на кустах, на зямлі ён зменшаны да кальца вакол гнязда. Унутраная частка (больш развітая ў наземных гнёздах, амаль адсутнічае ў гнёздах на кустах) з няшчыльна ўкладзеных завялага лісця дрэў і кустоў. Рэдкая высцілка з травы і карэньчыкаў з прымессю валосся (але не заўсёды).

Яйкі (4-5, часам 3-6), адносна скарочаныя, з крыху ўсечаным верхнім канцом, колер разнастайны: ад пясчанага праз цёмна-аліўкавы да зялёна-кафейнага або шэра-блакiтнага з чырвонымі крапінкамі, якія звычайна раўнамерна пакрываюць шкарлупку, рэдка толькі на больш шырокім канцы, часта з нерэгулярнымі вапнава-белымi плямамі. Памеры: 21,5 х 16,0 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. У 6 т. Т. 4. — Мн.: БелСЭ, 1985.