Салакас
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Са́лакас[1] (літ.: Salakas, традыцыйная беларуская назва — Салокі, таксама Салакі[2]) — мястэчка ў Літве, на возеры Луодзіс. Цэнтр сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Першы пісьмовы ўспамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэту мясцовасць Віленскаму біскупству.
Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Салокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні.
Каля 1890 года ў Салоках быў 81 будынак.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Салокі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: ~1890 год — 1083 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца Святога Яна Непамука (1930)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1911)
- Могілкі татарскія
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Краявіды Салокаў
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 59.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салакас