Саламея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная ікона двух Марый і Саламеі ў Труны Ісуса (Востраў Кіжы, 18 ст.)

Саламея (іўр.: שלומית — Шаламіт) — паслядоўніца Ісуса, якая некалькі разоў з'яўляецца ў кананічных Евангеллях і больш падрабязна ў апакрыфічных творах. Саламея большасцю каментатараў разглядаецца як жонка Зевядзея, маці Якава і Яна, двух апосталаў Ісуса, а некаторымі і як сястра Марыі, маці Ісуса. У традыцыі рымскай каталіцкай царквы Саламея лічыцца як адной з Трох Марыяў. Імя Саламея паходзіць ад яўрэйскага слова «шалом», што значыць мір.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

У Евангеллі ад Марка 15:40 Саламея названа адной з жанчын, якія прысутнічалі на ўкрыжаванні: «Былі і жанчыны, якія глядзелі здалёк; сярод іх была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага і Ёсіі, і Саламея». Паралельнае месца ў Евангеллі ад Матфея 27:56 абвяшчае: «Сярод якіх была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава і Ёсіі, і маці сыноў ЗевядзеевыхКаталіцкая энцыклапедыя прыходзіць да высновы, што асоба Саламеі ў Марка 15:40, верагодна, супадае з асобай маці сыноў Зевядзеевых ў Евангеллі ад Матфея. Маці сыноў Зевядзеевых таксама згадваецца ў Евангеллі ад Матфея 20:20, калі яна просіць Ісуса, каб яе сыны селі побач з Ісусам у Божым Валадарстве.

У Евангеллі ад Яна, тры ці, магчыма, чатыры жанчыны згадваюцца пры распяцці; яны называюцца «Маці Ягоная, і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдаліна». (Ян 19:25) Такім чынам лічыцца, што Саломея была сястра маці Ісуса, такім чынам прыходзячыся Ісусу цёткай. Таксама Марыя Клеопава (трэцяя жанчына ў Евангеллі ад Яна) атаесамляецца з Марыяй, маці Якава Алфеева (трэцяй жанчынай ў Евангеллі ад Матфея).

У Евангеллі ад Марка, Саламея згадваецца сярод жанчын, якія ішлі да магілы Ісуса, каб памазаць Яго цела спецыямі. «Як прайшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якаўлева і Саламея купілі пахошчаў, каб ісці — намасціць Яго.» (Марк 16:1) Яны выявілі, што камень быў адвалены, і малады чалавек у белым аддзенні сказаў ім, што Ісус уваскрос, і яны каб распавялі вучням Ісуса, што Ён сустрэне іх у Галілеі. У Матф. 28:1 дзве жанчыны згадваюцца ў паралельным урыўку: Марыя Магдалена і «другая Марыя» — вызначаная раней у Евангеллі ад Матфея 27:56, як Марыя, маці Якава і Ёсіі.

Кананічныя Евангеллі ніколі не называюць Саламею «вучаніцай» Ісуса, у хрысціянскія літаратуры яна, як правіла, апісваецца як «паслядоўніца» Ісуса ў спасылкі на жанчын, якія «ішлі» і «служылі» Ісусу (Марк 15:41).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]