Саламон Навумавіч Ардашнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саламон Навумавіч Ардашнікаў
Дата нараджэння 8 лютага 1908(1908-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1963
Месца смерці
Род дзейнасці генетык

Саламон Навумавіч Ардашнікаў (руск.: Ардашников Соломон Наумович; 8 лютага 1908, Буда-Кашалёва — 1963, Масква) — савецкі генетык, радыёбіёлаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 лютага 1908 года ў Буда-Кашалёва. Медыцынскую адукацыю атрымаў у Смаленскім і 2-м Маскоўскім медыцынскіх інстытутах (1924—31). Скончыў аспірантуру ў Медыка-генетычным інстытуце (1935), у якім затым працаваў да 1936; з 1937 ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны (УІЭМ), у 1939—41 гадах — у Анкалагічным інстытуце. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў намеснікам начальніка эвакашпіталя ў Таджыкістане. У 1943 годзе вернуты ў Анкалагічны інстытут, з 1944 года — загадчык радыялагічным аддзелам у Маскоўскім НДІ рэнтгенарадыялогіі. З 1951 года — у фізіятэрапеўтычным аддзяленні, а затым у радыялагічнай лабараторыі Цэнтральнага інстытута курорталогіі і фізіятэрапіі; ў 1961—63 гадах працаваў у аддзеле радыябіялогіі Інстытута атамнай энергіі імя І. У. Курчатава.

Навуковыя даследаванні Ардашнікава да 1939 года прысвечаны галоўным чынам генетыцы чалавека (працы па гэтай тэматыцы не былі апублікаваны). У далейшым займаўся ў галіне радыябіялогіі (ўдасканаленне крыніц апраменьвання і клінічнай дазіметрыі), вывучаў ўплыў радыяцыі на развіццё пухлін (так званы Радыяцыйны анкагенэз), ролю вірусаў у анкагенэзе пасля апраменьвання, біялагічныя аспекты дзеяння альфа-выпраменьвання.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дозирование гамма-излучения при кюритерапии в рентгенах / С.Н. Ардашников, А.В. Козлова; под ред. засл. деят. науки проф. С.А. Рейнберга, М., 1947
  • Ардашников С.Н., Гольдин С.М. «Защита от радиоактивных излучений», М., 1961

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]