Салда (прыток Тагіла)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салда
Характарыстыка
Даўжыня 122 км
Басейн 1 770 км²
Расход вады 7,2 м³/с (за 4 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне усходні схіл Сярэдняга Урала
 • Каардынаты 57°50′10″ пн. ш. 60°15′39″ у. д.HGЯO
Вусце Тагіл
 • Месцазнаходжанне Тагіл
 • Каардынаты 58°13′47″ пн. ш. 61°03′17″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тагіл → Тура → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Свярдлоўская вобласць
Код у ДВР 14010501512111200005460
physical
Салда (прыток Тагіла)
Салда (прыток Тагіла)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Салда́ (руск.: Салда́) — рака на Урале, правы прыток ракі Тагіл (басейн Обі). Даўжыня 122 км, плошча басейна 1770 км². Сярэднегадавы расход вады за чатыры кіламетры ад вусця складае 7,2 м³/с.

Салда бярэ пачатак на ўсходнім схіле Сярэдняга Урала. Жыўленне пераважна снегавое. Рака замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў красавіку.

На берагах Салды размешчаны гарады Верхняя Салда і Ніжняя Салда. На поўдзень ад вытокаў ракі размяшчаецца Абенскае балота.

Зноскі