Самар
Самар | |
---|---|
![]() Пляж Панапукан на востраве Самар | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 13 080 км² |
Насельніцтва | 1 080 000 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 82,57 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°03′ пн. ш. 125°07′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Краіна | |
Рэгіён | Самар, Паўночны Самар, правінцыя Самар|Самар, Паўночны Самар, Усходні Самар |
![]() |
Са́мар[1] — адзін з астравоў цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Востраў адкрыў для еўрапейцаў іспанскі мараплавец Руі Лопес дэ Вільялобас (Ruy López de Villalobos) ў 1543 годзе.
Найбуйнейшы горад — Калбаёг (вар. Calbayog). На востраве знаходзяцца тры правінцыі: Самар, Паўночны Самар і Усходні Самар. Плошча Самара — 13080 км ², на дадзенай тэрыторыі пражывае крыху больш за 1 млн жыхароў, большасць з якіх — вісая.
На востраве горы вышынёй да 896 м, складзеныя з крышталічных горных парод, вапнякоў і сланцаў. Уздоўж берагоў нізіны, у прыбярэжнай зоне каралавыя рыфы. Клімат на востраве трапічны, мусонны.
На востраве радовішчы медных руд. Асноўны занятак мясцовага насельніцтва — земляробства (вырошчваюцца какосавыя пальмы, абакі, рыс, кукуруза).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Са́мар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Са́мар // Т. 22. Ремень — Сафи. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 527. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Са́мар // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 377. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самар