Самуэль Кміціч
Самуэль Кміціч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Галоўчынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баніфацый Тэафіл Пац | ||||||
Пераемнік | Міхал Юзаф Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1630 |
||||||
Смерць | 13 красавіка 1692[1] | ||||||
Род | Кміціцы[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Кантакузінаў[d][2] |
Самуэль Кміціц (? — 1692) — вялікі стражнік літоўскі, палкоўнік. Арганізатар аднайменнай канфедэрацыі.
Паходзіў са шляхты Аршанскага павета. Вайсковую службу пачаў паручнікам у 1654 годзе. У час вайны 1654—1667 гадоў быў сярод афіцэраў, якія ўзбунтаваліся супраць Януша Радзівіла і стварылі вайсковую канфедэрацыю ў Вербалове (1655). Вызначыўся гераізмам у вайне са шведамі. Увосень 1658 года прывёў вайсковае злучэнне (12 харугваў) на Віцебшчыну для падтрымкі сялянска-шляхецкага партызанскага руху. Удзельнічаў у бітве пад Палонкай (1660) і пераследзе Хаванскага, у бітве пад Кушлікамі (1661). На чале палка хадзіў на Смаленшчыну (1663), пад Рослаўль і Бранск (1664), ваяваў з Хаванскім пад Полацкам (1665). У канцы вайны стаяў з палком на поўначы Беларусі, блакаваў маскоўскую залогу ў Полацку. Пасля Андрусаўскага перамір’я стала жыў у Аршанскім павеце. Меў маёнткі Невадніцу ў Гарадзенскім, Краснае Сяло ў Менскім, Сідрычын у Аршанскім паветах. Да канца жыцця актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.
Вобраз Кміціца, паслужыў прататыпам для Анджэя Кміціца ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».
Зноскі
- ↑ Samuel Kmicic (h. Radzic) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 182. — ISBN 978-83-65880-49-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.
- Tadeusz Wasilewski Samuel Kmicic // Polski Słownik Biograficzny, t. XIII, 1967—1968. — S. 81-83.
- Konrad Bobiatyński Testament strażnika wielkiego litewskiego Samuela Kmicica // Rocznik Lituanistyczny № 4, 2018. — S. 137—158.