Стражнік вялікі літоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.

Пасада заснавана ў 1635 годзе вялікім князем Уладзіславам Вазам. Падобныя функцыі ў дачыненні да павятовага паспалітага рушэння мелі павятовыя стражнікі.

Спіс вялікіх стражнікаў літоўскіх[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія стражнікі літоўскія
10 сакавіка
1636
1656 Рыгор Мірскі
(Grzegorz Mirski)
Herb Światopełk-Mirskich.PNG Пазбаўлены пасады за падтрымку Кейданскай уніі
8 красавіка
1656
1668 Уладзіслаў Юрый Халецкі
(Władysław Jerzy Chalecki)
POL COA Chalecki.svg Памёр
8 лютага
1668
22 кастрычніка
1668
Міхал Леан Абуховіч
(Michał Leon Obuchowicz)
POL COA Jasieńczyk.svg Памёр
29 верасня
1669
студзень 1676 Баніфацы Тэафіл Пац
(Bonifacy Teofil Pac)
POL COA Gozdawa.svg Паступіў на вялікага абознага літоўскага
3 лютага
1676
13 красавіка
1692
Самуэль Кміціч
(Samuel Kmicic)
POL COA Radzic II.svg Памёр
20 мая
1692
25 чэрвеня
1698
Міхал Юзаф Сапега
(Michał Józef Sapieha)
Michał Juzef Sapieha. Міхал Юзэф Сапега (1730).jpg Паступіў на польнага пісара літоўскага
10 ліпеня
1698
1703 Людвік Канстанцін Пацей
(Ludwik Konstanty Pociej)
Ludwik Konstanty Pociej.PNG Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
27 лістапада
1703
26 кастрычніка
1710
Казімір Заранак-Гарбоўскі
(Kazimierz Zaranek-Horbowski)
POL COA Korczak.svg Паступіў на жамойцкага старосту
1708 1709 Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн
(Kazimierz Kryszpin-Kirszensztein)
Herb Kryszpin.jpg Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
1710 25 мая
1729
Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
(Stanisław Władysław Potocki)
POL COA Pilawa.svg Паступіў на белзскага ваяводу
4 чэрвеня
1729
1748 Антоні Пацей
(Antoni Pociej)
POL COA Waga.svg Адмовіўся ад пасады
26 лістапада
1748
студзень 1771 Людвік Пацей
(Ludwik Pociej)
Ludvik Paciej. Людвік Пацей.jpg Пляменнік папярэдняга.
Памёр
7 студзеня
1771
14 ліпеня
1774
Леанард Пацей
(Leonard Pociej)
POL COA Waga.svg Брат папярэдняга.
Памёр
1774 22 чэрвеня
1776
Антоні Ануфрый Гелгуд
(Antoni Onufry Giełgud)
POL COA Giełgud.svg Паступіў на жамойцкага кашталяна
14 ліпеня
1776
1789 Юзаф Юдзіцкі
(Józef Judycki)
POL COA Judycki.svg Адмовіўся ад пасады
23 снежня
1789
1793 Ігнацы Гелгуд
(Ignacy Giełgud)
POL COA Giełgud.svg Адмовіўся ад пасады
1793 1795 Людвік Гелгуд
(Ludwik Giełgud)
POL COA Giełgud.svg Брат папярэдняга.
Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.