Санг’ё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сангіхе)
Астравы Санг'ё
індан. Kepulauan Sangihe
вулкан Карангетанг
вулкан Карангетанг
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўВостраў Сангір 
Агульная плошча1 056 км²
Найвышэйшы пункт1 320 м
Насельніцтва139 262 чал. (2020)
Шчыльнасць насельніцтва131,88 чал./км²
Размяшчэнне
3°35′ пн. ш. 125°30′ у. д.HGЯO
АкваторыяМора Сулавесі
Краіна
Санг’ё (Інданезія)
Астравы Санг'ё
Астравы Санг'ё
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Санг'ё, таксама Сангі́хе (індан.: Kepulauan Sangihe), або Сангір (індан.: Kepulauan Sangir) — астравы на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзяць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 1056 км². Насельніцтва (2020 г.) — 139 262 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Санг'ё месцяцца на паўднёвым усходзе мора Сулавесі. Узніклі ў выніку субдукцыі тэктанічных пліт і далейшай вулканічнай актыўнасці. На астравах да нашых дзён захоўваюцца актыўныя вулканы. Адзін з іх — вулкан Аву (1320 м) на востраве Сангір. Узбярэжжа часткі астравоў атачаюць каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны пасатны. Астравы Санг'ё знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія звычайна прыпадаюць на сезон мусонаў (кастрычніккрасавік).

Схілы вулканаў пакрыты лясамі і горнымі лугамі. На астравах знойдзена 8 эндэмічных прадстаўнікоў фаўны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя знаходкі сведчаць, што астравы былі населены каля 5 тысяч гадоў таму. Сучаснае карэннае насельніцтва складаюць сангірцы, аўстранезійскі народ, блізкі па мове і культуры да мінахасаў Паўночнага Сулавесі. Іх продкі прыбылі на астравы Санг’ё ў 1 тысячагоддзі да н. э. Згодна паданням, у XIVXV стагоддзях на астравах склалася асобная дзяржава.

У 1677 годзе Санг’ё трапілі ў каланіяльную залежнасць ад Галандыі. У 1950 годзе далучаны да незалежнай Інданезіі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Астравы звязаны паромнымі пераправамі з Манада. З-за дрэннай транспартнай сувязі турызм пакуль не з'яўляецца важнай галіной эканомікі, хаця мае добрыя перспектывы. Мясцовае насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і марскім гандлем.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]