Сандра Міла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сандра Міла
італ.: Sandra Milo
Дата нараджэння 11 сакавіка 1933(1933-03-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2024(2024-01-29)[4] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Debora Ergas[d]
Прафесія тэлевядучая, тэатральная актрыса, кінаактрыса, акцёрка
IMDb ID 0590452
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандра Міла (італ.: Sandra Milo, 11 сакавіка 1933, Туніс, Туніс — 29 студзеня 2024) — італьянская актрыса, тэлевядучая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае імя і прозвішча — Сальватрычэ Алена Грэка. Дэбют Сандры Міла — галоўная роля Габрыэлы ў камедыі «Халасцяк» (1955, рэж. Антоніа П’етранджэла). Звярнула на сябе ўвагу ў драме Раберта Раселіні «Генерал Дэла Роверэ» (прастытутка, 1959) і ў камедыі Антоніа П’етранджэла «Адуя і яе таваркі» (Лаліта, 1960). Выканала галоўную ролю ў экранізацыі аповесці Стэндаля «Ваніна Ваніні» (1961, рэжысёр Раберта Раселіні). Дасягненні Сандры Міла ў кінематографе — ролі фатальных, іранічных, раскаваных і сексуальных жанчын у кінашэдэўрах Федэрыка Феліні «Восем з паловай» (Карла, 1963, прэмія «Сярэбраная стужка», 1964) і «Джульета і духі» 1965, прэмія «Срэбная стужка», 1966), а таксама Івона ў фільме Луіджы Дзампа «Летняе вар’яцтва» (1963), Джуліяна Марлет у камедыі Дзіна Рызі «Парасон» (1966).

У 1968 годзе Сандра Міла сышла з кіно, цалкам прысвяціўшы сябе сям’і і выхаванню дзяцей.

Сандра Міла канчаткова вярнулася на вялікі экран і на ТБ у 1979 годзе. Сярод лепшых роляў гэтага перыяду: Мар’яна ў рамантычнай меладраме «Папялушка 80» (1984, рэж. Раберта Маленаці), Арабела ў фільме Пупі Аваці «Сэрца не з табой» (2003).

У 1990-я гады актыўна працавала на тэлебачанні, у дзіцячых шоу-праграмах, забаўляльных праектах, запісала некалькі дыскаў з песнямі.

У 2007 годзе з поспехам выступіла на тэатральнай сцэне ў спектаклі «8 жанчын». Сандра Міла ад прыроды валодала высокім фальцэтам — гэта было яркай адметнай рысай яе кінавобраза сексуальнай бландынкі-спакусніцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Sandra Milo // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Catalog of the German National Library Праверана 2 лютага 2024.
  4. Sandra Milo, morta a 90 anni l'attrice musa di Fellinila Repubblica. Праверана 29 студзеня 2024.
  5. Sandra Milo, morta a 90 anni l'attrice musa di Fellini — 2024. Праверана 2 лютага 2024.