Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва | |
---|---|
Заснаваны | 1918 |
Заснавальнік | Анатоль Васільевіч Луначарскі |
Месцазнаходжанне | |
Дырэктар | Наталля Мяцеліца[d] |
theatremuseum.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва (руск.: Санкт-Петербургский государственный музей театрального и музыкального искусства) — першы ў Расіі музей, прысвечаны гісторыі рускага тэатра.[1] У калекцыі музея 450000 экспанатаў, якія апавядаюць пра драматычнае , опернае і балетнае мастацтва за час яго існавання ў Расіі. Музей размешчаны ў былым будынку Дырэкцыі імператарскіх тэатраў, які ўваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Астроўскага, спраектаваны Карлам Іванавічам Росі ў XIX стагоддзі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У аснову музея пакладзена калекцыя партрэтаў і матэрыялаў, якую збіраў артыст Александрынскага тэатра І. Ф. Гарбуноў . Значная частка гэтых матэрыялаў упершыню экспаніравалася на Першай рускай тэатральнай выстаўцы, арганізаванай Літаратурна-мастацкім таварыствам у сакавіку 1908 года. У 1920-х гадах музею перадалі матэрыялы пастановачнай часткі Дырэкцыі дзяржаўных тэатраў, а таксама прыватныя калекцыі М. Савінай , А. Малчанава, С. Ф. Святлова і інш.
У 2009 годзе музей атрымаў прэмію «Музейны Алімп» у галоўнай катэгорыі, у 2011 года — за найлепшую экспазіцыю года.[2].
Зноскі
- ↑ «Санкт-Петербургский музей театрального и музыкального искусства» . Музеи России (10 лістапада 2014). Праверана 23 лютага 2015.
- ↑ Галина Артеменко. «Музеем года назван "Петергоф"»(недаступная спасылка). Вечерний Петербург (7 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015. Праверана 23 лютага 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1