Сантарэн (Партугалія)
| Горад | |||||
| Сантарэн | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| парт.: Santarém | |||||
|
|||||
| 39°14′13″ пн. ш. 8°41′06″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 558,29 км² | ||||
| Водныя аб’екты | Таха | ||||
| Часавы пояс | UTC0, летам UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 63563 чалавекі (2001) | ||||
| Шчыльнасць | 114 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 2000 | ||||
|
|
|||||
| cm-santarem.pt (парт.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сантарэн (парт.: Santarém; [sɐ̃tɐˈɾɐ̃ĩ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Рыбатэжу. Колькасць насельніцтва — 28,9 тыс. жыхароў (горад), 63,6 тыс.жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Алентэжу і субрэгіён Лезырыя-ду-Тэжу. Па старым адміністрацыйным дзяленні ўваходзіў у правінцыю Рыбатэжу. Горад названы ў гонар святой Ірыны Тамарскай, якая з'яўляецца заступніцай горада.




Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на правым беразе Тэжу, за 65 км на паўночны ўсход ад Лісабона.
Муніцыпалітэт мяжуе:
- на поўначы — муніцыпалітэты Порту-дэ-Мош, Алканена, Торэш-Новаш
- на ўсходзе — муніцыпалітэты Галеган, Шамушка
- на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэты Алпіярса, Алмейрын
- на поўдні — муніцыпалітэт Карташоў
- на паўднёвым захадзе — муніцыпалітэт Азамбужа
- на захадзе — муніцыпалітэт Рыу-Маёр
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны ў 1095 годзе.
Старажытнае паселішча на месцы сучаснага Сантарэна існавала ўжо ў VIII стагоддзі да н.э. У 138 годзе да н.э. тэрыторыя была захоплена рымлянамі, і горад атрымаў назву Scalabis. У перыяд рымскага панавання Scalabis быў адным з найважнейшых адміністрацыйных цэнтраў правінцыі Лузітанію. Пасля заваёвы аланамі і вандаламі назва горада было зменена на Santa Iria або Santa Irene (святая Ірына), ад якога і паходзіць сучасная партугальская назва. У 715 годзе горад быў захоплены маўрамі. Вернуты пад юрысдыкцыю партугальскага караля Дона Афонсу Энрыкеша ў 1147. Горад іграў важную ролю ў сярэднявечнай Партугаліі. Тут праходзілі картэсы. Кароль Фернанду I (1345—1383) быў пахаваны тут у францысканскім манастыры. Горад сур'ёзна пацярпеў у выніку землетрасення ў 1755. Сучасны Сантарэн атрымаў статус горада ў 1868. У пачатку XIX стагоддзя быў захоплены і разрабаваны войскамі Напалеона.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сантарэн (Партугалія)