Мекнес
Горад
| ||||||||||||||||
Мекнес (араб. مكناس) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, помнік Сусветнай спадчыны. Заснаваны каля Х ст. Важны эканамічны цэнтр паўночна-заходняй часткі краіны. Размешчаны ў 130 км ад сталіцы Рабат і ў 60 км ад Феса. Хуткасная шаша A2 паміж гэтымі двума гарадамі праходзіць праз Мекнес. Аўтадарогай даўжынёй 300 км Мекнес злучаны з Касабланкай. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Мекнес-Тафілалет.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва 536 тыс. чал (2004). Доля насельніцтва маладзейшых за 25 гадоў складае каля 60%.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (аліўкі, вінаград, цытрусэвыя). Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай, цэментнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Саматужная вытворчасць ганчарных і скураных вырабаў.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Навука і культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт. Музеі: мусульманскага мастацтва, народнага мастацтва.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 793 рус. • англ. • фр. |
Асноўныя славутасці Мекнеса пабудаваны падчас праўлення Ісмаіла ібн Шэрыфа. Да іх ліку адносіцца масіўная гарадская сцяна з квадратнымі вежамі і дзевяццю багата арнаментаванымі варотамі. Царская стайня Руа — адна з самых вялікіх у свеце, разлічана на размяшчэнне 12000 жарабцоў. Таксама поспехам сярод турыстаў карыстаюцца сады, для арашэння якіх зроблена вадасховішча плошчай 4 га.
Непадалёк ад Мекнеса распасціраюцца руіны антычнага Валюбіліса і гарадок Мулай-Ідрыс — сталіца першага мараканскага кіраўніка, Ідрыса.
-
Гарадскія вароты
-
У царскіх стайнях
-
Медрэсэ Боў Інаніа
-
Медрэсэ Боў Інаніа
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Cenon[d], Францыя (19 красавіка 2017)[1]
Алматы, Казахстан
Арлеан, Францыя (кастрычнік 2020)[2]
Балоння, Італія (2020)[3][4]
Бурк-ан-Брэс, Францыя (4 кастрычніка 2018)[5]
Нім, Францыя (2005)[6][7]
Рэймс, Францыя
Сантарэн, Партугалія (31 кастрычніка 1989)[8][9]
Тулькарм[d], Дзяржава Палесціна (19 красавіка 2017)[1]
Усходні Іерусалім, Дзяржава Палесціна (29 студзеня 1990)[8]
Штральзунд, Германія (7 кастрычніка 2019)[10]
Зноскі
- ↑ а б https://meknes.ma/langue-ar/actualites/detailsact.aspx?idact=1184
- ↑ https://www.meknes.ma/langue-ar/actualites/detailsact.aspx?idact=2386
- ↑ https://www.meknes.ma/langue-ar/actualites/detailsact.aspx?idact=1346
- ↑ https://www.yabiladi.com/articles/details/102382/maroc-italie-meknes-bologne-scellent-convention.html
- ↑ https://www.meknes.ma/langue-ar/actualites/detailsact.aspx?idact=1276
- ↑ https://www.meknes.ma/langue-ar/actualites/detailsact.aspx?idact=2416
- ↑ https://www.nimes.fr/mairie/jumelages/ville-jumelle-meknes.html?id_site=16
- ↑ а б https://www.collectivites-territoriales.gov.ma/sites/default/files/pnct/2020-12/cl%20en%20chiffres.%202005.pdf
- ↑ https://www.anmp.pt/anmp/pro/mun1/gem101l0.php?cod_ent=M2000
- ↑ https://www.meknes.ma/langue-ar/actualites/detailsact.aspx?idact=2347
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мекнес