Санта-К’яра
Славутасць | |
Санта-К’яра | |
---|---|
![]() | |
40°50′49″ пн. ш. 14°15′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Неапалітанская дыяцэзія[d] |
Ордэнская прыналежнасць | кларысінкі[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | Гальярда Прымарыа[d] |
Заснавальнік | Роберт[d] |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Сайт | monasterodisantachiara.com |
![]() |
Санта-К'яра (італ.: Santa Chiara, Царква святой Клары з Асізі) — рэлігійны комплекс у Неапалі, які ўключае ў сябе манастыр, грабніцы і археалагічны музей.
Манастыр быў пабудаваны ў 1310-1340 гадах каралём Робертам Мудрым у якасці пахавальні каралёў анжуйскай дынастыі.
Першапачаткова манастыр будаваўся ў традыцыйным правансальска-гатычным стылі, але ў XVII-XVIII стагоддзях быў перабудаваны ў стылі барока. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў практычна цалкам знішчаны бамбаваннямі. Пасля рэстаўрацыі ў 1953 годзе царква вярнула сваё першапачатковае аблічча.
Асобна ад будынка размешчана званіца. Яе будаўніцтва было пачата ў 1328 годзе, а завершана толькі ў эпоху Рэнесансу. Крытая галерэя, калоны і лаўкі клуатра царквы ўпрыгожаны маёлікай, якая паказвае карціны з жыцця Неапаля — карнавалы, марскія падарожжы, паляванне.
Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]
- Кароль Роберт Мудры.
- Члены каралеўскага дома Неапалітанскіх Бурбонаў, у тым ліку каралі Фердынанд I, Францыск I, Фердынанд II.
- Блажэнная Марыя Крысціна Савойская, першая жонка Фердынанда II.
- Салва д'Аквіста - нацыянальны герой Італіі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- AA.VV., Il Monastero di Santa Chiara, Electa-Napoli, 1995.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-К’яра