Сан-Мігель (вулкан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сан-Мігель
ісп. San Miguel
Вулкан Сан-Мігель (1999 г.). Здымак Смітсанаўскага інстытута
Вулкан Сан-Мігель (1999 г.). Здымак Смітсанаўскага інстытута
13°26′02″ пн. ш. 88°16′09″ з. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеСцяг Сальвадора Сальвадор
Дэпартамент Сан-Мігель 
Горная сістэмаКардыльеры 
Форма вулканаСтратавулкан 
Дыяметр кратара800 м
Апошняе вывяржэнне2002 
Вышыня вяршыні2130 м [1] 
Сан-Мігель (вулкан) (Цэнтральная Амерыка)
Сан-Мігель (вулкан)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Мігель (ісп.: San Miguel), іншая назва «Чапарастыке» — вулкан, размешчаны ва ўсходняй частцы Сальвадора, у аднайменным дэпартаменце Сан-Мігель, за 11 км на паўднёвы захад ад горада Сан-Мігель.

З’яўляецца трэцім па вышыні вулканам у Сальвадоры, яго вышыня — 2130 м. Дыяметр кратара — 800 м.

Гэта адзін з найбольш актыўных дзеючых вулканаў у краіне. Налічваюць прынамсі 26 вывяржэнняў за апошнія 304 гады, самае прыкметнае адбылося ў 1787 годзе. Апошняя вулканічная актыўнасць назіралася ў 1976 і 2013 гадах. Самая нядаўняя сейсмічная актыўнасць, звязаная з вулканам, адбылася ў 2006 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]