Перайсці да зместу

Сара Лундберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Лундберг
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 мая 1971(1971-05-18)[1] (53 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці ілюстратарка, аўтар
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Лундберг (шведск.: Sara Lundberg, нар. 18 мая 1971) — шведская пісьменніца і мастачка.

Скончыла Мастацкі каледж Вэстмінстэра ў ЗША і Акадэмію мастацтваў  (шведск.) у Стакгольме.

Першая кніга Сары Лундберг «Віта Белая Крэска» выйшла ў 2009 годзе. Яна не толькі піша кнігі, але і малюе да іх ілюстрацыі.

У 2017 атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста за кнігу «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча». На стварэнне гісторыі пісьменніцу натхніла жыццё шведскай мастачкі Берты Хансан, яе асабістыя дзённікі і лісты. У цэнтры твора — дзяўчынка, якая нарадзілася ў простай сялянскай сям’і, але марыла стаць мастачкай. Гэты твор прызналі найлепшай кнігай года ў Швецыі для дзяцей і падлеткаў.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пераклад з шведскай Надзі Кандрусевіч; ілюстрацыі Сары Лундберг. — Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2019.: іл. ISBN 978-985-90452-6-4

Зноскі

  1. Sara Lundberg // Нацыянальны музей Швецыі — 1792.