Сафія Пшыбіляўскене

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сафія Пшыбіляўскене
літ.: Sofija Pšibiliauskienė
Sofija Ivanauskaitė-Pšibiliauskienė Lazdynų pelėda.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Lazdynų Pelėda
Дата нараджэння 16 верасня 1867(1867-09-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1926(1926-03-15)[1][2] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Нікадэм Іваноўскі[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці 1898—1926
Дэбют 1898

Сафíя Пшыбіляўскéне (літ.: Sofija Pšibiliauskienė, пры нараджэнні Сафія Іваноўская (Іванаўскайце/Ivanauskaitė) 16 верасня 1867, маёнтак Парагі, каля Шаўляў, Літва — 15 сакавіка 1926, маёнтак Парагі, Літва) — літоўская пісьменніца, сястра Марыі Ластоўскай. Больш вядомая пад псеўданімам Lazdynų Pelėda (Лаздзíну Пялéда, гэта значыць Ляшчынная Сава).

Псеўданім[правіць | правіць зыходнік]

Lazdynų Pelėda — унікальная з'ява ў гісторыі літоўскай літаратуры. Дзве сястры Іваноўскія — Сафія Пшыбіляўскене і Марыя Ластоўская — з канца 19 ст. да 1926 года падпісвалі і публікавалі свае празаічныя творы — апавяданні, аповесці, раманы — пад супольнай літаратурнай мянушкай — Лаздзіну Пяледа[3]. Дакладнае аўтарства некаторых іх твораў дасюль не ўстаноўленае[4]. Лічыцца, што большая частка твораў напісаных пад супольным псеўданімам, належыць пяру Сафіі Пшыбіляўскене[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сафія Пшыбіляўскене нарадзілася ў сям'і жамойцкага шляхціца Нікадэма Іваноўскага (Нікадэмас Іванаўскас, 1844-1931), жывапісца і пісьменініка, які пісаў на польскай мове. Калі Сафіі было некалькі месяцаў, бацька паступіў у Мюнхенскую акадэмію выяўленчага мастацтва, таму ўся сям'я пераехала ў Мюнхен. У 1871 годзе сям'я страціла частку даходаў ад маёнтку, бацька яшчэ не скончыў вучобу ў Мюнхене, яшчэ некалькі месяцаў удасканальваў свае веды і навыкі ў Варшаве і Кракаве. Сям'я вярнулася ў Літву, але згарэў будынак сядзібы, таму сям'я пэўны час жыла ў Шаўлях, дзе бацька працаваў мастаком. Аднак у тыя часы было цяжка выжыць ад мастацтва, таму ў 1877 сям'я вярнулася ў абноўленую сядзібу ў Парагах[6].

У 1891 годзе Сафія выйшла замуж за значна старэйшага шляхціца Рапаласа Пшыбіляўскіса, але іх сямейнае жыццё не было шчаслівым, бо сужэнцы, якія выпадкова звязалі лёс і стварылі сям'ю без кахання, хутка адчужыліся. Муж быў расчараваны, маючы замест хатняй гаспадыні рамантычную летуценніцу. Сям'я распалася. Муж з'ехаў у ЗША, дзе і памёр. Застаўшыся адна з двума дзецьмі, Сафія працавала ў аптэцы. У 1902 годзе спрабавала скончыць жыццё самагубствам. З 1903 пачала актыўна займацца літаратурай у Вільні[7].

Літаратурная праца не прыносіла заробку. Сафія жыла ў нястачы. Даглядала за хворай на сухоты маці і за вялікай гаспадаркай. У незалежнай Літве пасля смерці маці пераехала ў Коўна, дзе працавала ў Карціннай галерэі імя Чурлёніса. Кволае здароўе, нястача і сухоты забралі жыццё пісьменніцы. Памерла ў 1926 у родным маёнтку Парагі[8].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свой першы твор - аповесць «Našlaitė» (Сірата) апублікавала ў 1898 годзе ў газеце «Ūkininkas». Пісьменніца таксама шмат друкавалася ў Varpas, Darbininkų balsas, Vienybė Lietuvninkų. Напісала шмат апавяданняў, аповесцяў. Найбольш вядомыя творы - «Ir pražuvo kaip sapnas», «Motulė paviliojo», «Klaida».

Творы, надрукаваныя пад псеўданімам Lazdynų Pelėda, амаль усе напісаныя Сафіяй Пшыбіляўскене (Сафіяй Іванаўскайце-Пшыбіляўскене). З 1908 яна перакладала з польскай на літоўскую мову творы, напісаныя сястрой Марыяй Ластоўскай. Сафія апрацоўвала іх і друкавала пад супольным псеўданімам Лаздзіну Пяледа. Гэта вызначыла асноўную ролю Сафіі Пшыбіляўскене ў творчым хаўрусе, вядомым сяння пад імем Lazdynų Pelėda.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Klajunas. — Bitėnai: Kudirkos iždas, 1902.
  • Pavasario rytmetį; Davatka; Burtininkė. — Vilnius: Šviesa, 1905.
  • Matulė paviliojo; Stebuklingoji tošelė; Poilsis; Naujas viršaitis; Ir pražuvo kaip sapnas. — Vilnius: M. Kuktos spaustuvė, 1908.
  • Klaida: apysaka. — Vilnius, 1909.
  • Klaida: apysaka. — Kaunas: Sakalas, 1939 / Lazdynų Pelėda- Sofija Pšibiliauskienė.
  • Ir pražuvo kaip sapnas: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947.
  • Motulė paviliojo. — Brooklyn: Gabija, 1951.
  • Motulė paviliojo. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1951.
  • Pamotė: apsakymas. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.
  • Motulė paviliojo. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.
  • Klajūnas: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1967.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1972.
  • Klajūnas: apysakos ir apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1977.
  • Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1982.
  • Ir pražuvo kaip sapnas: apysaka ir apsakymai. — Kaunas: Šviesa, 1990.
  • Blūdas, arba, Lietuva buvusios Rosijos revoliucijos mete: romanas; Klaida: romanas / J. Lindė-Dobilas, Lazdynų Pelėda. — Vilnius: Vaga, 1990.
  • Klajūnas. — Vilnius: Vaga, 1990.
  • Raštai. T.1. — Vilnius: Strazdas ir Vėgėlė, 1914.
  • Lazdynų Pelėdos Raštai: 4t. / Sofijos Ivanauskaitės-Pšibiliauskienės. — Kaunas — Vilnius: Švyturys, 1921–1922.
  • Rinktiniai raštai. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1950.
  • Raštai: 7t. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1954–1955[9].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=14399 Праверана 5 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 Lazdynų // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Daujotytė, Viktorija. Lazdynų Pelėda: Rašytojos seserys. // Daujotytė, Viktorija. Parašyta moterų. — Vilnius, 2001.
  4. Ramunė Bleizgienė, Lazdynų Pelėda, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1056
  5. Objekto Nr. 10568 išsamus aprašymas“. Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras.
  6. Laima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  7. Lietuvos albumas. Janina Markevičaitė, Liudas Gira, Adomas Kliučinskis — Kaunas / Otto Elsner, Berlin, 1921 m.
  8. Leopoldas Rozga. „Papilė širdyse ir likimuose", https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/sofija_psibiliauskiene.html
  9. Lazdynų Pelėda. Antologija, http://antologija.lt/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]