Сафія Федаровіч
Сафія Федаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 снежня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1953[1] (59 гадоў) |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці | дызайнер касцюмаў |
Сафія Федаровіч (англ.: Sophie Fedorovitch; 3 снежня 1893 — 25 студзеня 1953[2]) — тэатральная мастачка беларускага паходжання, якая супрацоўнічала з балетным харэографам Фрэдэрыкам Аштанам з моманту яго першай балетнай пастаноўкі ў 1926 годзе да яе выпадковай смерці ў 1953 годзе.
Федаровіч рабіла праекты для шэрагу брытанскіх харэографаў, у тым ліку Нінет дэ Валуа і Энтані Цюдара , а таксама для оперы і тэатра. З 1951 года і да сваёй смерці ў 1953 годзе яна была членам мастацкай кансультатыўнай групы балета Сэдлера Уэлса , і гэтую ролю яна выконвала неафіцыйна на працягу многіх гадоў[3].
У артыкуле 2012 года ў «Research in Dance Education» Элізабет Мак-Лін сцвярджае, што Федаровіч аказала «фарміравальны ўплыў» на дызайн брытанскага балета 1930-х і 1940-х гадоў і што яе трэба лічыць роўнай сучасніку Крысціяну Берару[4].
Ранні перыяд жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Федаровіч нарадзілася і вырасла ў Мінску, вучылася жывапісу ў Кракаве, Маскве і Санкт-Пецярбургу. У 1920 годзе пераехала ў Англію. Пачынала як жывапісец, пасля сустрэчы з Аштанам больш увагі надавала сцэнаграфіі і дызайну касцюмаў[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Аштан і Федаровіч сустрэліся ў 1925 годзе, іх пазнаёміла Мары Рамбер, якую Сафія Федаровіч ведала з 1921 года. Яны працавалі разам над балетам «Трагедыя моды », першым балетам Аштана ў 1926 годзе. Касцюмы і дэкарацыі былі створаны Федаровіч, якая працягнула працаваць з Аштанам больш за дваццаць гадоў і стала, паводле яго слоў, «не толькі яго самым блізкім сябрам, але і яго лепшым мастацкім супрацоўнікам і дарадцам»[5]. Як сябар і супрацоўнік, яна зрабіла большасць сваіх ранніх работ для Аштана[6]. Усяго яны супрацоўнічалі над адзінаццаццю творамі[5].
У 1940 годзе Федаровіч зрабіла сцэнічны дызайн і «простыя, але цудоўныя касцюмы» для самай вядомай працы харэографа Андрэ Говард «La fête étrange» для Лонданскага балета, заснаванага на фрагменце з рамана Алена-Фурнье «Вялікі Мольн »[7]. Ён быў пастаўлена больш за 200 разоў Каралеўскім балетам і Шатландскім балетам .
Яе даверанымі асобамі, акрамя Аштана, былі Барбара Кер-Сеймер , Алівія Уіндхэм , Марці Ман і Люсі Нортан[8].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Федаровіч загінула ў выніку ўцечкі газу ў сваім доме па адрасе Чэлсі, Bury Walk, д.22[2]. Дом, вядомы як «Гатычная скрыня», быў пакінуты Сайману Фліту, пазнейшаму настаўніку дызайнера інтэр’ераў Нікі Хэслэма[9]. Пазней тут была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда «Сафі Федаровіч, мастаку па касцюмах»[9].
Яе памяці Аштан прысвяціў «Месяц у вёсцы »[10].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1926: «Трагедыя моды », для Фрэдэрыка Аштана
- 1933: «Маскі », для Фрэдэрыка Аштана
- 1934: «Мефіста-вальс», для Фрэдэрыка Аштана
- 1935: «Пацалунак феі», для Фрэдэрыка Аштана
- 1936: «Накцюрн», для Фрэдэрыка Аштана
- 1938: «Эндыміён», для Моны Інглесбі[11]
- 1938: «Гараскоп», для Фрэдэрыка Аштана
- 1940: «Дантэ саната», для Фрэдэрыка Аштана
- 1940: «Дзіўная вечарына», для Андрэ Говард і Лонданскага балета
- 1946: «Сімфанічныя варыяцыі», для Фрэдэрыка Аштана
- 1948: «Травіята», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера)
- 1950: «Мадам Батэрфляй», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера)
- 1953: «Венецыяна», для Андрэ Говард і Уэльскага балета Сэдлера
- 1953: «Арфей і Эўрыдыка», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера), з танцавальнай харэаграфіяй Фрэдэрыка Аштана[12][10]
Зноскі
- ↑ Sophie Fedorovitch // https://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803095813248
- ↑ а б Grater. Frederick Ashton, Following the Fred Step(недаступная спасылка). Ballet.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 October 2013. Праверана 24 чэрвеня 2013.
- ↑ Craine, Debra; Mackrell, Judith (2010). The Oxford Dictionary of Dance. Oxford University Press. p. 164. ISBN 978-0-19-956344-9.
- ↑ Influences and Inspirations: The Ballet Designs of Sophie Fedorovitch . Research in Dance Education, v13 n2 pp. 197–213. Праверана 6 July 2013.
- ↑ а б в Genné, Beth. «My Dearest Friend, My Greatest Collaborator — Ashton, Fedorovitch and Symphonic Variations» Архівавана 4 кастрычніка 2013 года., Ballet.co.uk, accessed 23 June 2013
- ↑ Sophie Fedorovitch(недаступная спасылка). Birmingham Royal Ballet. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 26 June 2013.
- ↑ Bids for recognition . Праверана 6 July 2013.
- ↑ Fleet. Sophie Fedorovitch . Elvira Barney. Праверана 26 June 2013.
- ↑ а б Haslam, Nicholas (2009). Redeeming features : a memoir (1st ed.). New York: Alfred A. Knopf. p. 73. ISBN 9780307271679.
- ↑ а б Sophie Fedorovitch(недаступная спасылка). Birmingham Royal Ballet. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2015. Праверана 24 чэрвеня 2013.
- ↑ Mona Inglesby with Kay Hunter (2008). Ballet in the Blitz. Groundnut Publishing.
- ↑ Orpheus(недаступная спасылка). kennethmacmillan.com. MacMillan Estate. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 27 June 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Федорович София (руск.)
- Софья Федорович Архівавана 16 лютага 2024. (руск.)
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Беларусы ў Вялікабрытаніі
- Постаці Чэлсі
- Дызайнеры Вялікабрытаніі
- Тэатральныя дзеячы Вялікабрытаніі
- Тэатральныя дзеячы XX стагоддзя
- Сцэнографы Вялікабрытаніі
- Сцэнографы
- Дызайнеры Беларусі