Сафі Бланшар
Сафі Бланшар | |
---|---|
фр.: Sophie Blanchard | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Marie Madeleine Sophie Armant |
Род дзейнасці | аэранаўт |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1778[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1819[2] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Jean-Pierre Blanchard[d] |
![]() |
Мары Мадлен-Сафі Бланшар, больш вядомая як Сафі Бланшар (фр. Sophie Blanchard; 25 сакавіка 1778 — 6 ліпеня 1819) — французская паветраплавальніца і жонка піянера паветраплавання Жан-П’ера Франсуа Бланшара. Сафі Бланшар была першай жанчынай — прафесійнай паветраплавальніцай, пасля смерці мужа працягнула яго справу, здзейсніла больш за 60 палётаў. Атрымала еўрапейскую вядомасць сваімі палётамі, Сафі Бланшар здзяйсняла палёты па замове Напалеона Банапарта, пры якім яна гуляла ролю «Аэранаўта афіцыйных мерапрыемстваў», замяніўшы Андрэ-Жака Гарнерына. Падчас рэстаўрацыі манархіі ў 1814 г. яна здзейсніла палёт у гонар Людовіка XVIII, які назваў яе «Афіцыйным Аэранаўтам Рэстаўрацыі».
Паветраплаванне было рызыкоўнай справай для яго піянераў. Сафі Бланшар некалькі разоў губляла прытомнасць, што было выклікана нізкімі тэмпературамі, і ледзь не патанула, калі яе шар прызямліўся ў балота. У 1819 яна стала першай жанчынай, якая загінула ў авіякатастрофе, калі падчас паказальнага палёту ў Садах Цівалі ў Парыжы яна запусціла феерверк, які трапіў у паветраны шар і выклікаў выбух. Яе апарат упаў на дах дома, што стала прычынай смерці Сафі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Sophie Blanchard // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Beaumont F. M. Manuel et itinéraire du curieux dans le cimetière du Père la Chaise — Paris: 1828. — P. 128.
- ↑ Paix C. Mère Lachaise: 100 portraits pour déterrer le matrimoine funéraire — Paris: Cambourakis, 2022. — 128 с. — ISBN 978-2-36624-648-3