Саўл Майсеевіч Бухман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Саўл Майсеевіч Бухман
Дата нараджэння 11 мая 1903(1903-05-11)
Дата смерці 23 жніўня 1961(1961-08-23) (58 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Саўл Майсеевіч Бухман, ці Шавель Хаімавіч Бухман (11 мая 1903 — 23 жніўня 1961) — савецкі ваенны ўрач і арганізатар. Палкоўнік медыцынскай службы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1927 годзе[1].

У Чырвонай Арміі з 1928 года. Служыў на пасадах дывізійнага ўрача, начальніка санітарнага корпуса, начальніка санітарнага аддзела 3-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі, 22-й арміі (1933—1945). Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. Пасля вайны працаваў начальнікам навучальнай часткі ваеннай кафедры Мінскага медыцынскага інстытута[1].

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак 26[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай зоркі, медалямі[1].

Зноскі