Свабода (фільм)
Свабода![]() | |
---|---|
фр.: Liberté | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Андрэй Курэйчык, Валерыя Лядзяева, Канстанцiн Самарын, Юрый Громiк, Зміцер Марынін, Мiкiта Пiнiгiн, Зміцер Фрыга |
Сцэнарыст | Зміцер Марынін, Андрэй Курэйчык |
У галоўных ролях |
Святлана Анiкей, Жан-Марк Бiркгольц, Сяргей Уласаў, Яраслаў Шкуратаў |
Аператар | Мiкiта Пiнiгiн |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Bez Buslou Arts[d] |
Краіна | |
Мова | руская і нямецкая |
Год | 2020 |
Афіцыйны сайт (руск.) |
«Свабо́да» (фр.: Liberté) — беларускі незалежны мастацкі фільм рэжысёра Андрэя Курэйчыка, зняты ў 2020 годзе.[1]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Сын Ганны — наркаман. У маці ёсць план, як пазбавіць сына ад залежнасці. Следчы Інтэрпола, які займаецца раследаваннем справы мужа Ганны, становіцца перашкодай для ажыццяўлення яе плана. Ён упэўнены, што жанчына можа дапамагчы яму атрымаць неабходную інфармацыю. Ганна павінна зразумець, што праўда мае сваю сілу, што ёсць віна, якую нельга прыняць, і любоў, ад якой нельга адмовіцца.
Акцёры[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр | Роля |
---|---|
Святлана Анiкей | Ганна |
Жан-Марк Бiркгольц | Леон |
Сяргей Уласаў | Лёлiк |
Яраслаў Шкуратаў | Iгар |
Юрый Цароў | муж Ганны |
Ева Анiкей | маладая Ганна |
Глеб Курэйчык | хлопец |
Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]
Здымкi фiльма вялiся ў сядзiбе Сегеняў (в. Краскi, Гродзенская вобласць, Беларусь) увосень 2019 года.
Сцэна ў музеі здымалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1](недаступная спасылка).
Роль лектара выканаў спадар Дзідзье Канес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Зноскі
- ↑ В Минске сняли "Свободу" Андрея Курейчика. Одну из ролей исполнил посол Франции в Беларуси , Интерфакс-Запад (06.12.2019 11:06). Праверана 10 чэрвеня 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2020. Праверана 10 чэрвеня 2020.