Свальбардская царква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лютэранская царква
Свальбардская царква
букмал: Svalbard kirke, нюнорск Svalbard kyrkje
Свальбардская царква, Лонгйір, Шпіцберген
Свальбардская царква, Лонгйір, Шпіцберген
78°13′11″ пн. ш. 15°37′06″ у. д.HGЯO
Краіна Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Месцазнаходжанне Лонгйір, Шпіцберген, Нарвегія
Канфесія Лютэранства
Епархія Дыяцэзія Нур-Халугалана
Благачынне Пробства Тромсё 
Архітэктар Hans Magnus[d]
Першае згадванне 1921
Будаўніцтва 195724 жніўня 1958
Статус Дзейнічае (2021)
Сайт svalbardkirke.no
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свальбардская царква (букмал: Svalbard kirke, нюнорск Svalbard kyrkje) — лютэранская царква, якая знаходзіцца на Лонгйіры, Шпіцберген, Нарвегія. Назва царквы паходзіць ад нарвежскай назвы Шпіцбергена (Свальбард). Свальбардская царква ўваходзіць у нарвежскую лютэранскую епархію Нур-Халугалана і з’яўляецца самай паўночнай лютэранскай царквой у свеце[1][2][3] і другой хрысціянскай (пасля рыма-каталіцкай царквы у Понт-Інлет у Канадзе) царквой у свеце[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старая царкова, Лонгйір, 1925 год

Сучасная драўляная свальбардская царква была пабудавана ў 1957 годзе. Заснавальнікам-спонсарам будаўніцтва была «Store Norske Spisbergen Kullkompani»

Раней у Лонгйіры знаходзілася іншая царква, пабудаваная ў 1921 годзе, якая была першай пабудаванай лютэранскай царквой на Шпіцбергене. Гэтая царква была разбурана пад час Другой сусветнай вайны. Пасля падпісання Шпіцбергенскага трактата і прадастаўлення Нарвегіі правоў на востраў епіскап Эйвін Бергграў зрабіў першы неафіцыйны візіт у царкву ў 1935 годзе.[5]

У 1941 годзе востраў быў эвакуіраваны. Тагачасны пастар, Юст Філіп Крысціян Крузэ, забраў з сабою ў Брытанію алтарныя срэбра, купель і кнігі. У 1943 Лонгйір быў разбомблены немцамі, і царква згарэла. У 1949 годзе пастарам быў Севярын Рыйбер. У 1956 годзе быў закладзены краевугольны камень пад новы храм. Будаўніцтва пачалося ў 1957 годзе. 24 жніўня 1958 года адбылося асвячэнне царквы, якое здзейсніў епіскап Альф Віг.[5][6]

Архітэктура і абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ект мае 140 месцаў і ахоўваецца як гістарычна-культурны помнік. У 2004 годзе Свальбардская царква была адрэмантавана — царква была падключана да цэнтральнага цеплазабеспячэння Лонгйіра. Царква падзелена на царкоўную (прыхадскую) і жылую (падвальную) часткі[2]. Унутры знаходзяцца арыгінальныя срэбраныя алтарныя падсвечнікі, якія былі падарункам караля Хокана VII і Каралевы Мод, а таксама старая купель (баптыстэрый)[5].

Кіраванне царквой на Шпіцбергене было перададзена нарвежскаму Кіраванню будаўніцтва і нерухомасці (Statsbygg) у 1977 годзе.

Акармленне вернікаў і арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Свальбардскай царквы, на Шпіцбергене яшчэ знаходзіцца часоўня РПЦ у Барэнцбурзе, але без святара. Таксама існуе каталіцкая абшчына з 10 чалавек (2021) на польскай даследчай станцыі у Хорнсуне без храма і сталага святара. Пастар Свальбардскай царквы наведвае іншыя лютэранскія абшчыны на Шпіцбергене, якія знаходзяцца ў Свеа і Ню-Олесун. Пастар Свальбардскай царквы супрацоўнічае з РПЦ і з Рыма-Каталіцкай Царквой у Нарвегіі па пытаннях, якія тычацца акармлення вернікаў гэтых цэркваў (на момант 2021 няма дазволу на прыняцце Прычасця па прычыне невызначанасці ў пытаннях Апостальскай пераемнасці і веры ў Прычасце лютэранскага пастара, але духоўнае акармленне праз малітвы і размовы — дазваляюцца. Акрамя пастара, у царкве таксама працуе катэхізатар і кіраўнік хатняй гаспадаркі (2021).

Мерапрыемствы пад эгідай Нарвежскай лютэранскай царквы фінансуюцца з бюджэту Шпіцбергена. Прыхадскі пастар адказвае за кіраванне той часткі бюджэту, якая ідзе на любую дзейнасць прыхода.

Пастар і катэхізатар выконваюць царкоўныя дзеянні, такія як царкоўныя службы, хрышчэнне, канфірмацыя, заключэнне шлюбу, пастырскую апеку і іншую пастарскую дзейнасць. Таксама вядзецца праца з дзецьмі і моладдзю.

Царква мае выразны экуменічны профіль. Паколькі гэта храм для ўсяго архіпелага, яго могуць выкарыстоўваць каталікі, праваслаўныя і іншыя[3]. Царкву наведваюць жыхары Барэнцбурга, Свеа, Ню-Олесун, Хопена, Б’ёрноя і траперскіх станцый[7].

На гэтым прыходзе няма прыхадскога савета, так як на Шпіцберген не распаўсюджваецца нарвежскае заканадаўства, што значыць, што законы нарвежскай лютэранскай царкоўнай абшчыны таксама не распаўсюджваюцца, але, нягледзячы на гэта, прыход стварыў царкоўны савет.

Пастары Свальбардскай царквы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1920—1924 — Торлейф Фрэдрык Остэнстад
  • 1924—1927 — Свэн Тоб’ясэн Сторакер
  • 1927—1932 — Марсэль Ларсэн-Камер
  • 1932—1935 — Птэр Маціяс Рэйнхарт Зэфлан
  • 1936—1941 — Юст Філіп Крысціян Крузэ
  • 1946—1948 — Севярын Хенрык Рэдэр Рыйбэр
  • 1948—1949 — Ён Раалсэт
  • 1949—1951 — Севярын Хенрык Рэдэр Рыйбэр
  • 1951—1960 — Эрлін Йохан Нётвет
  • 1960—1963 — Олаф Рагнар Цюнсэс
  • 1963—1970 — Самсон Вік
  • 1970—1971 — Ян П. Хагберг
  • 1971—1973 — Самсон Вік
  • 1973—1984 — Шэль Эдгар Енсэн
  • 1984—1985 — Сверэ Мёле
  • 1985—1988 — Скірнір Гардарсан
  • 1988—1992 — Б’ёрн Йох. Сёрэнсэн
  • 1992—1995 — Пэр-Арнэ Энгдал
  • 1995—1999 — Ян Хойфёд
  • 1999—2005 — Свейн Радум
  • 2005—2006 — Магнэ Клінгсхейм
  • 2006—2018 — Лейф Магнэ Хельгесэн
  • 2019 — ц. ч. — Сіў Лімстран

Зноскі

  1. Svalbard kirke (нарв.). Праверана 10 лістапада 2021.
  2. а б Restaurerer verdens nordligste kirke (нарв.). Праверана 10 лістапада 2021.
  3. а б Mie Petersen Ledende redaktionssekretær Indtast din e-mail adresse Ved opskrivning accepterer jeg at modtage særtilbud fra Kristeligt Dagblad på brev, Telefon Eller E-Mail. Besøg verdens nordligste kirke på Svalbard (дацк.). Праверана 10 лістапада 2021.
  4. Karol Wilczyński, Lekcja geografii i religii, w: Tygodnik Powszechny, nr 34/2021, s. 38
  5. а б в Om Svalbard Kirke (нарв.). Праверана 10 лістапада 2021.
  6. Ny side 1. Праверана 10 лістапада 2021.
  7. Velkommen til Svalbard Kirke (нарв.). Праверана 10 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]