Сванецкі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сванецкі хрыбет
Краіна
Горная сістэмаВялікі Каўказ 
Сванецкі хрыбет (Грузія)
Сванецкі хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сванецкі хрыбет[1]  — горны хрыбет у Грузіі. З’яўляецца перадавым хрыбтом паўднёвага схілу Вялікага Каўказа. Даўжыня хрыбта — 85 км. Найбольшая вышыня — 4 008 м (гара Лайла). Складзены гліністымі сланцамі і кварцытамі.

Грэбень хрыбта займаюць ледавікі агульнай плошчай каля 30 км². На схілах — альпійскія лугі, што пераходзяць у іглічныя і букавыя лясы.

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).