Свеаланд
Свеаланд (швед. Svealand) — сярэдняя частка Швецыі, якая ахоплівае правінцыі Сёдэрманланд, Нерке, Вермланд, Вестманланд, Упланд і Даларна. Плошча рэгіёну складае 80.839 кв. км, колькасць насельніцтва - 3.610.400 жыхароў (2007).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Свеаланд» у значэнні «зямля свеяў» паўстала як проціпастаўленне Ёталанду (Гёталанду). Упершыню згадваецца ў 1422 г. у ландслазе караля Крыстафера, дзе выкарыстоўвалася ў адносінах да Нурданскугу, гэта значыць мясцовасці да поўначы ад Тыведэна і Кульмердэна. Карона гэтага старажытнага каралеўства ўваходзіць у герб Швецыі.
У 11-16 стст. на тэрыторыі Свеаланда склалася гістарычнае ядро шведскай дзяржавы.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Большую частку тэрыторыі Свеаланда займаюць нізінныя раўніны вакол азёр Меларэн, Ельмарэн, Венерн; на поўначы — узвышаны раён. Пераважаюць хвойныя лясы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць дае больш за 40 % прамысловай прадукцыі краіны. Галіны прамысловасці: машына-будаўнічая, металаапрацоўчая, чорная металургія, цэлюлозна-папяровая.
У сельскай гаспадарцы пераважае збожжавае земляробства і малочная жывёлагадоўля.
Важнейшыя гарады і прамысловыя цэнтры: Стакгольм, Упсала, Вестэрос, Эскільстуна, Эрэбру, Карльстад.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сваланд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).