Перайсці да зместу

Светац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Светац[1] (харв.: Svetac) — востраў у харвацкай частцы Адрыятычнага мора, знаходзіцца за 25 км на захад ад вострава Віс. Востраў мае форму хрыбта, выцягнутага з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, берагі пераважна высокія і стромкія, адзіная даступная бухта (Слаціна) ёсць толькі на паўднёва-ўсходняй частцы вострава. Побач з ёй ёсць некалькі дамоў. Шырыня вострава 1,5 км, даўжыня 3,5 км, даўжыня берагавой лініі 11,973 км, а плошча 4,194 км².

Зноскі

  1. карта Харватыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).