Святаслаў Ольгавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаслаў Ольгавіч
Князь наўгародскі
1136 — 1138
Папярэднік Усевалад Мсціславіч
Пераемнік Святаполк Мсціславіч
1140 — 1141
Папярэднік Расціслаў Юр'евіч
Пераемнік Святаслаў Усеваладавіч
Князь ноўгарад-северскі
1146 — 1157
Папярэднік Ігар Ольгавіч
Пераемнік Святаслаў Усеваладавіч
Князь чарнігаўскі
1157 — 1164
Папярэднік Ізяслаў Давыдавіч
Пераемнік Святаслаў Усеваладавіч

Нараджэнне 1106
Смерць 1164(1164)
Род Рурыкавічы, Ольгавічы
Бацька Алег Святаславіч
Маці Феафанія Музалон
Дзеці Алег, дачка, дачка, Марыя, Ігар, Усевалад
Веравызнанне Праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаслаў Ольгавіч (у хрышчэнні Мікалай; ? — 15 лютага 1164) — князь чарнігаўскі.

Сын Алега Святаславіча. У 1136 запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў з перапынкамі да 1141. У 1142 меў нейкую воласць «около Гомья» (Гомеля). У 1146 яму належалі Курск, Ноўгарад-Северскі, Карачаў, Колцеск, Дзедаслаў, але ў тым жа годзе ён выгнаны з Чарнігаўскай і Северскай зямель. У 1147 увайшоў у саюз з Юрыем Далгарукім, з дапамогай яго войск заняў зямлю вяцічаў, пасля вярнуў свае ўладанні. Калі Юрый Далгарукі заняў Кіеў (1149), Святаслаў Ольгавіч атрымаў ад яго «и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче» (Слуцк і Клецк з навакольнымі землямі), а каля 1155 — Мазыр. Паводле дагавора 1157 з вялікім кіеўскім князем Ізяславам Давыдавічам атрымаў Чарнігаўскую зямлю, а г. Ноўгарад-Северскі перадаў пляменніку Святаславу Усеваладавічу. Некаторы час у яго землях знаходзіўся пазбаўлены ўладанняў полацкі князь Рагвалод Барысавіч, якому Святаслаў Ольгавіч у 1158 дапамог войскамі вярнуць свае землі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазднякоў В. Святаслаў Ольгавіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.