Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Дэмбрава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Багаслоўская царква
53°38′17″ пн. ш. 24°28′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Дэмбрава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Шчучынскае
Дата пабудовы XX стагоддзе
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм пабудавалі ў 1930-х гадах у вёсцы Завалкі. У 1962 годзе памёр пробашч парафіі протаіерэй Вікенцій Ненартовіч і царква была закрыта. Да 1991 года будынак выкарыстоўваўся мясцовым калгасам як збожжасховішча.

У 1991 годзе была зарэгістраваная грамада. Намаганнямі праваслаўных жыхароў будынак храма быў перанесены з вёскі Завалкі. 17 ліпеня 1993 года храм быў асвячоны архіепіскапам Валянцінам[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]