Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Вялікая Каўпеніца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква каля 1914 г.
Свята-Іаана-Прадцечанская царква каля 1914 г.
53°10′10,10″ пн. ш. 26°01′44,98″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Вялікая Каўпеніца
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль народнае драўлянае дойлідства
Дата пабудовы 1781 год

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — колішні праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Каўпеніца (Баранавіцкі раён), размяшчалася адасоблена ад яе, каля могілак і шашы Мінск-Баранавічы. Помнік народнага драўлянага дойлідства XVIII ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узведзена ў 1781 годзе за кошт Віленскага рымска-каталіцкага духавенства. Пры царкве царкве знаходзілася, пабудаваная асобна званіца з пяццю званамі. Па стане на 1864 год пры царкве знаходзілася казённае вучылішча для дзяцей. Да яе належала прыпісная Сачыўская Праабражэнская драўляная царква. Настаяцелем прыхода ў 1879 годзе з'яўляўся протаіерэй Мікалай Савіч, высвечаны ў 1837 годзе.

Згарэла ў 1970-я гг. У пачатку XXІ стагоддзя на месцы царквы быў усталяваны памятны крыж.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад

Царква мела крыжовую форму плана — да асноўнага зруба далучаліся 3 прытворы і апсіда з бакавымі рызніцамі. На галоўным фасаде ўзвышалася чацверыковая званіца з макаўкай. Двухсхільны дах пераходзіў над апсідай у гранёны вальмавы і быў завершаны па цэнтры і над апсідай макаўкамі. Фасады крапаваліся вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі, прамавугольнымі вокнамі, поясам цокаля, прафіляваным карнізам. У малітоўную залу шырокімі прасветамі расчыняліся бакавыя прыдзелы і апсіда.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 647.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]